Знайсці
22.01.2020 / 17:15РусŁacБел

У Гродне зафіксавалі выпадак малярыі

Завазны выпадак малярыі зарэгістраваны ў Гродне. Ва ўстанову аховы здароўя з высокай тэмпературай звярнуўся 26-гадовы жыхар абласнога цэнтра. Першапачаткова ў мужчыны дыягнаставалі вострую рэспіраторную інфекцыю і ліхаманку невядомай этыялогіі. Калі ён паведаміў, што днямі вярнуўся з Афрыкі, было праведзена адпаведнае абследаванне па выкрыцці ўзбуджальніка, паведамляе tvgrodno.by.

Гарадзенец знаходзіўся на Мальдывах і па працы выехаў у Анголу. Пры гэтым ні да, ні падчас паездкі не прымаў супрацьмалярыйных прэпаратаў.

У Анголе яго пакусалі камары. Праз два дні хворы прыляцеў у Гродна і яго шпіталізавалі ў стацыянар. Цяпер яго ўжо выпісалі. Гродзенец знаходзіцца пад наглядам доктара, каб выключыць рэцыдыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930