Знайсці
22.01.2020 / 13:271РусŁacБел

Прэзідэнтам Грэцыі ўпершыню стала жанчына

Парламент Грэцыі прагаласаваў у сераду за кандыдатуру Кацярыні Сакеларопулу на пасаду прэзідэнта краіны. Пра гэта сведчыць падлік пададзеных за яе галасоў, піша ТАСС.

Яна была абраная ўжо ў першым туры. Яе кандыдатуру падтрымалі 261 парламентарый з 294 прысутных (патрабавалася 200 галасоў). 

Да апошняга часу Сакеларопулу была старшынёй Дзяржаўнага савета — Вярхоўнага адміністрацыйнага суда.

Дзякуючы галасам, пададзеных за яе дэпутатамі кіруючай правацэнтрысцкай партыяй «Новая дэмакратыя», галоўнай апазіцыйнай партыі Кааліцыя радыкальных левых сіл СІРЫЗА і левага «Руху пераменаў», Сакеларопулу стала першай жанчынай на найвышэйшай дзяржаўнай пасадзе ў гісторыі краіны.

Упершыню прэзідэнт у Грэцыі быў абраны ў 1828 годзе (г.зн. у ХІХ стагоддзі).

Кандыдатуру 63-гадовай Сакеларопулу прапанаваў прэм'ер-міністр Грэцыі Кірыякас Міцатакіс, хоць яна і не належыць да правацэнтрысцкай палітычнай групоўкі. Па словах прэм'ера, «Сакеларопулу — выдатны юрыст па міжнародных справах, судовы работнік з бліскучай кар'ерай ў Вярхоўным судзе, дзе стала першым старшынёй-жанчынай, прычым паводле прапановы папярэдняга прэм'ер-міністра [Алексіса Цыпраса]».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930