Даслаць навіну
Знайсці
22.01.2020 / 10:21 7

У Белфасце на апошнюю прагулку са смяротна хворым сабакам прыйшлі сотні чалавек ФОТА

Павялічыць выяву

Sun

Жыхарка горада Белфаст, Паўночная Ірландыя, хацела арганізаваць запамінальную апошнюю прагулку для паміраючага кокер-спаніэля, і нечакана на мерапрыемства прыйшлі больш за 350 чалавек. Пра гэта паведамляе выданне The Sun.

Эшлі Мюрэй вельмі любіла свайго сямігадовага пса Марлі: сабака падтрымліваў яе пасля трагічнай страты дзіцяці, смерці бацькі, разрыву дзесяцігадовых адносін і барацьбы з посттраўматычным стрэсавым расстройствам.

Мюрэй была забітая горам, калі даведалася, што Марлі смяротна хворы. Яго гемангіасаркома — вельмі агрэсіўная форма раку, не паддалася лячэнню, і гадаванцу засталося жыць усяго некалькі тыдняў.

Гаспадыня вырашыла напрыканцы арганізаваць запамінальную апошнюю прагулку для Марлі. Адпаведнае мерапрыемства яна стварыла на Facebook. Нечакана для Мюрэй, на яго адгукнуліся больш за 350 чалавек.

Павялічыць выяву

Sun

У выніку да прагулкі Мюрэй і Марлі ў парку Крафордсберн Кантры далучыліся некалькі соцень аматараў жывёл. Многія з іх прыйшлі са сваімі сабакамі. Мюрэй была ашаломлена колькасцю ахвотных падтрымаць яе. Ёй таксама ўдалося сабраць ахвяраванні для дабрачыннай арганізацыі па абароне жывёл.

NN.by

17
Матёрый / адказаць
22.01.2020 / 16:39
Выгуливают без намордников и поводков. Потом читаем что собака покусала ребёнка. Кто в этом виноват?!
4
Кажыма праўду / адказаць
22.01.2020 / 20:14
Крэйзі
нейкую жывёлу падтрымаць, ... каб на зямлі нешта палепшыць
Адрэзаць яйкі коціку/сабачку, што робіць большасць «аматараў» жывёлак каб займець бестурботную цацку, называецца скуралупствам.

Сучаснае грамадства настолькі ачмуранае спакуслівай д'ябальшчынай, што страціла здольнасць адрозніваць дабро й ліха. Жах...
0
Aleh / адказаць
23.01.2020 / 06:16
Кажыма праўду,не все отрезают яйца своим собакам,я тоже против кострации.Пусть лучше девочек стерелизуют. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29