Знайсці
22.01.2020 / 10:025РусŁacБел

Віктар Лукашэнка: У Беларусі гатовыя разглядаць магчымасць арганізацыі любых мерапрыемстваў пад эгідай МАК

Першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасам Бахам, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Падчас перамоваў Віктар Лукашэнка адзначыў ролю Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у падтрымцы сусветнага спорту. Абодва кіраўнікі ўжо сустракаліся раней на мерапрыемствах II Еўрапейскіх гульняў у Мінску, на палях 48-й Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у Польшчы і выказалі гатоўнасць да пашырэння ўзаемадзеяння.

«На сустрэчы ў Варшаве мы абмяркоўвалі з вамі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва ў спорце вышэйшых дасягненняў. Пасля кансультацый са спартыўнай грамадскасцю ў Беларусі заўважу, што мы гатовыя разглядаць магчымасць арганізацыі любых мерапрыемстваў пад эгідай МАК», — сказаў першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі.

Томас Бах адзначыў, што зноў рады бачыць беларускую дэлегацыю і звярнуў увагу на сімвалічнае месца правядзення сустрэчы: кабінет у будынку МАК, які носіць імя Хуана Антоніа Самаранча, аднаго з выбітных прэзідэнтаў арганізацыі з 1980 па 2001 год.

«Беларусь шмат увагі надае спорту, — сказаў Томас Бах. — Вы правялі ў мінулым годзе адзін з самых маштабных спартыўных форумаў — II Еўрапейскія гульні. Асабіста прысутнічаў на некаторых спартыўных мерапрыемствах і ўрачыстай цырымоніі закрыцця. Беларускі бок бліскуча справіўся з правядзеннем гульняў. Упэўнены, і III зімовыя юнацкія Алімпійскія гульні, што праходзяць у Лазане, падораць юным беларусам шмат станоўчых эмоцый».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930