Даслаць навіну
Знайсці
22.01.2020 / 09:31 44

«Дзяржава з грамадзянамі без ідэнтычнасці — як чалавек без хрыбетніка»

Піша Максім Маханькоў.

Павялічыць выяву

Роўна 30 гадоў таму ва Украіне некалькі мільёнаў чалавек выйшлі на вуліцы і ўтварылі жывы ланцуг.

Гэта важная падзея, якая была адным з цвікоў у труне савецкай пачвары. Відавочна, што ўдзельнікаў украінскага ланцуга натхняла падобная акцыя ў краінах Балтыі, але тое, як праходзіла акцыя ва Украіне, выдатна адлюстроўвала тое, што шлях новай незалежнай дзяржавы не будзе просты. І паказала, наколькі пытанні ідэнтычнасці важныя пры дзяржаўным будаўніцтве.

Акцыя адбылася па лініі Івана-Франкоўск — Львоў — Цярнопаль — Роўна — Жытомір — Кіеў. Былі ідэі, каб зрабіць жывы ланцуг далей на ўсход, да Харкава і Данецка, але арганізатары былі рэалістамі: яны разумелі, што сабраць людзей на ўсход ад Кіева было нерэальна, бо насельніцтва там было пераважна абыякавым. Больш за тое, былі цяжкасці нават з тым, каб зрабіць нармальны ланцуг у Жытомірскай і Кіеўскай вобласці: чарада там была вельмі рэдкая, людзі стаялі ў інтэрвале дзясяткаў метраў адзін ад аднаго, таму сапраўднага ланцуга там і не ўтварылася. І гэта пры тым, што туды на аўтобусах падвозілі людзей з заходніх абласцей, але нават яны не ратавалі сітуацыі.

На Галіччыне і на Валыні сітуацыя была іншая: людзі стаялі шчыльнымі радамі, нават у глухіх вёсках, ланцуг не перарываўся, у некаторых месцах людзі стаялі ланцугом у некалькі радоў.

Такая крыху сумная ілюстрацыя таго, што дзяржава можа нармальна функцыянаваць толькі тады, калі межы яе культуры і ідэнтычнасці супадаюць з дзяржаўнымі межамі. Сумна, але ва Украіне яны не супадалі.

Дзяржава з грамадзянамі без ідэнтычнасці і каштоўнасцей гэта як чалавек без хрыбетніка.

Меў гонар размаўляць з некалькімі удзельнікамі таго ланцуга. І думкі ў іх самыя розныя. Хтосьці наракае, што было столькі надзей, якія не спраўдзіліся. Чуў я і адкрыта сепаратысцкія погляды на Галічыне ў стылі «хай бы гэты ланцуг быў да Роўна і Цярнопаля, а не да Кіева, лепш бы мы самі без гэтых саўкоў жылі». Сумна такое чуць, але з песні слоў не выкінеш. Але галоўнае іншае: ідэалы ўдзельнікаў таго ланцуга працягваюць жыць, і Украіна працягвае жыць. З чым і віншую!

***

У сучаснай Украіне 22 студзеня адзначаецца Дзень саборнасці. Дата прымеркавана да падпісання ў 1919 годзе Акту ўз'яднання Украінскай Народнай Рэспублікі і Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі ў адзіную ўкраінскую дзяржаву.

Шанаваць свабоду слова, спыняцца на чырвонае і не піць за рулём: Зяленскі зноў арыгінальна павіншаваў украінцаў ВІДЭА

Максім Маханькоў

5
Таки вот / адказаць
24.01.2020 / 08:01
Жвір, Таки вот, хлусьня Ваша. Мае сваякі ў 70-я ў школу хадзілі ў сельскай мясцовасьці, навучаліся беларускай мовай, усе падручнікі былі беларускамоўныя.
https://nn.by/?c=ar&i=244809
А потом ваши сваяки в поисках лучшей доли сбежали при Брежневе в Минск, другие города и там стокнулись с тем, что их с мовой горожане воспринимали как "колхозников", "деревню", часто и вовсе третировали. И тогда ваши свояки быстренько перешли с мовы на русский и стали считать себя "тоже городскими". Так что все правильно я написал. Не коммунистическая партия, не Россия, не русские, а сами местные белорусы в городах заставили беламоуных перейти на русский. Окружение заставило. А вам теперь все хочется изменить, заставить переходить на мову, делать белорусизацию. Не получится, дорогой. Против вас выступат негласно подавляющее русскоязычное большинство белорусов, что давно считают русский своим родным языком. Я не против мовы. Я против глупостей в языковом вопросе. Я против политизации этого вопроса. Хотите как в Украине? Получите агрессию Путина как в Украине. Вам это надо? Тогда думайте.
2
Жвір / адказаць
24.01.2020 / 10:17
Таки вот, <А потом ваши сваяки в поисках лучшей доли сбежали при Брежневе в Минск,><---------- Я бачу, Вы ў сваёй хлусьні зусім краёў ня бачыце, перайшлі на асобы маіх сваякоў. :) Ну, то распавядайце далей, што зрабілі мае сваякі, Вам пэўна лепей ведаць. Сумленьне - гэта не пра Вас. Свае папярэднія тэзы Вы, бачу, кінулі, бо іхная хлусьлівасьць была выкрыта мною. Факт усебакова даведзены. Узяліся за новую хлусьню. Дык вось, спыніце выступаць ад імя ўсіх расейскамоўных, надаючы ім сваё бачаньне. Я ўжо нагадаў быў Вам, што папярэднія перапісы насельніцтва паказвалі, што 70 адсоткаў апытаных назвалі роднай мовай беларускую мову, мяркую, што больш за палову зь іх склалі расейскамоўныя. Таксама, нагадаю, што ў час, калі адзінай дзяржаўнай мовай у Беларусі была беларуская мова, г.з. да незаконнага, антыканстытуцыйнага рэфэрэндуму, не было ніводнага пратэсту супраць беларускай мовы, як адзінай дзяржаўнай мовы, ні з боку асобных палітычных партыяў, ні з боку шэраговага грамадзтва, у тым ліку расейскамоўнага. Таму свае кічлівыя "я выступаю", "я супраць" звярніце ў трубачку й засуньце сабе ў дупу. Беларускую мову Расея вынішчала й вынішчае 2 стагоддзя, а яна жыве, і Вам яе ня вынішчыць.
2
Таки вот / адказаць
24.01.2020 / 17:14
Жвір, Беларускую мову Расея вынішчала й вынішчае 2 стагоддзя, а яна жыве, і Вам яе ня вынішчыць.

Так жыве, что я ее даже в деревне жены не слышу. Блажен, кто верует.

https://nn.by/?c=ar&i=244809
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29