Даслаць навіну
Знайсці
22.01.2020 / 09:13 2

П'яны мінчук з першага разу завёў чужы «МАЗ», але далей дрэва не паехаў

Павялічыць выяву

Праваахоўнікі затрымалі мінчука, які мінулай ноччу скраў аўтамабіль «МАЗ», прыпаркаваны на вуліцы Убарэвіча, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

42-гадовы мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, вяртаўся дадому пасля сустрэчы з таварышам. Пры вуліцы Убарэвіча з боку ўнутранага кальца МКАД ён пабачыў прыпаркаваны аўтамабіль «МАЗ», у якім былі не зачынены дзверы, а ў замку запальвання знаходзіліся ключы. Мужчына ўлез у кабіну грузавіка, завёў яго, аднак спроба здзейсніць паездку не ўдалася: пры руху заднім ходам ён даўся ў дрэва.

Супрацоўнікі ДАІ, якія прыбылі на месца ДТЗ, высветлілі, што ўтрыманне этылавага спірту ў выдыханым паветры ў мужчыны склала 2,8 праміле. 

Уладальнік сагнанага «МАЗа» растлумачыў супрацоўнікам ДАІ, што пакінуў ключы ў замку запальвання, бо быў перакананы, што «недасведчаны чалавек» не зможа завесці транспартны сродак. Кожную раніцу гаспадар марнаваў паўгадзіны, каб завесці «МАЗ».

Характэрна, што ніякіх правоў на кіраванне транспартным сродкам у 42-гадовага мінчука не было.

NN.by

1
Пан Спецыяліст / адказаць
22.01.2020 / 09:22
Пытаннечка.
А ці не мусіць гэты МАЗ мець адпаведную дамову на захоўванне з адмысловай паркоўкай? А не ночыць ў жылой зоне? Можа я памыляюся, і нешта ўжо змянілася, але раней транспартныя сродкі поўнай масай болей за 3,5 тоны не мелі такога права  - паркавацца ў жылой зоне...
0
Джанни Родари / адказаць
22.01.2020 / 09:36
Какая-то странная логика у владельца "МАЗа". Бросать открытую машину с ключами в замке зажигания только потому что сам не может её завести. Видно что человек не ищет по жизни лёгких путей.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29