Знайсці
22.01.2020 / 09:00РусŁacБел

Колькасць ахвяр пнеўманіі новага тыпу ў Кітаі ўзрасла да дзевяці

Колькасць людзей, якія памерлі ў Кітаі ад захворвання на пнеўманію новага тыпу, павялічылася да дзевяці. Пра гэта заявіў у сераду намеснік кіраўніка Дзяржаўнага камітэта па пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР Лі Бінь, піша ТАСС.

«Колькасць ахвяр узрасла яшчэ на тры чалавекі, да дзевяці загінулых. Колькасць выяўленых інфікаваных узрасла да 440 чалавек … Мы прымаем актыўныя прэвентыўныя захады», - паведаміў ён на брыфінгу.

Па словах медыкаў, для каранавіруса характэрны такія сімптомы, як насмарк, кашаль, боль у горле і пачуццё цяжкасці ў грудзях. Магчыма таксама з'яўленне галаўных боляў і ліхаманкі, якая можа доўжыцца некалькі дзён. У групе рызыкі знаходзяцца асобы з саслабленай імуннай сістэмай, дзеці і пажылыя. У іх назіраюцца сімптомы, падобныя на пнеўманію і бранхіт.

Таямнічы вірус распаўсюджваецца ў Кітаі. ЗША і Японія ўводзяць скрынінг у аэрапортах

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930