Знайсці
22.01.2020 / 08:534РусŁacБел

Названы найлепшыя месцы для самотных турыстаў

croatiaweek.com

Адным з самых лепшых напрамкаў для турыстаў, што вандруюць у самоце, з'яўляецца Харватыя. Адпаведны спіс апублікаваў партал HypeBae, піша lenta.ru

На думку складальнікаў рэйтынгу, гэтая краіна ідэальная для прагулак па парках, агляду гарадскіх славутасцяў і вінакурань. Акрамя таго, у Дуброўніку ёсць магчымасць наведаць месцы здымак серыяла «Гульня тронаў».

Таксама аўтары матэрыялу раяць адправіцца ў Перу і пабываць на тэрыторыі старажытнага горада інкаў Мачу-Пікчу.

Не менш прывабным для адзінокіх падарожнікаў месцам палічылі Балі з папулярнымі для ёгі і медытацыі курортамі, Паўднёвую Карэю з будыйскімі храмамі, Нью-Ёрк з шырокім спісам месцаў для пешых прагулак, прагляду шоу і шопінгу. Нарэшце, самотным турыстам варта адправіцца ў вядомую маляўнічымі відамі Швейцарыю, пакаштаваць нацыянальныя стравы Італіі і наведаць карнавал у горадзе Новы Арлеан амерыканскага штата Луізіяна.

Акрамя таго, у прапанаваным спісе апынуліся востраў Мальта, дацкая сталіца Капенгаген, іспанскія Мадрыд, Барселона, Ісландыя, Ганконг, сталіца Нідэрландаў Амстэрдам, Новая Зеландыя, Марока, Аўстралія, Тайланд, Японія і Сінгапур.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера