Знайсці
22.01.2020 / 08:006РусŁacБел

Лукашэнка павіншаваў МЗС: Вам па сілах забяспечыць інтэграцыю краіны ў сусветную эканамічную сістэму

ТАСС

Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам дыпламатычнай службы з прафесійным святам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

«Беларускія дыпламаты прадстаўляюць Рэспубліку Беларусь за мяжой, адстойваюць яе інтарэсы і правы грамадзян, а гэта спецыяльная місія. Бо вы фармуеце імідж дзяржавы і стаўленне да яго жыхароў іншых краін, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Так гістарычна склалася, што ўсе дасягненні айчыннай дыпламатычнай службы цесна звязаны са станаўленнем нашай маладой незалежнай краіны.

Сёння ад вашай выніковай работы залежыць стварэнне спрыяльных знешніх умоў для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі».

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што згуртаванаму калектыву МЗС па сілах забяспечыць інтэграцыю краіны ў сусветную эканамічную сістэму, умацаванне еўразійскага партнёрства, прасоўванне айчыннай прадукцыі і прыцягненне замежных інвестыцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930