Знайсці
22.01.2020 / 01:0519РусŁacБел

Адміністрацыя Трампа можа абмежаваць грамадзянам Беларусі уезд у ЗША

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа можа абмежаваць уезд грамадзянам сямі краін у ЗША. У меркаваным спісе ёсць і Беларусь, паведамляе Politico.

Спіс краін яшчэ не канчатковы і можа быць зменены, але зараз журналісты называюць Беларусь, М'янму, Эрытрэю, Кыргызстан, Нігерыю, Судан і Танзанію.

Праект, які разглядаецца адміністрацыяй Трампа, накладзе іміграцыйныя абмежаванні на сем краін, але гэта не азначае, што ўезд будзе забаронены ўсім грамадзянам гэтых краін. Абмежаванні могуць прымяняцца толькі да пэўных чыноўнікаў, ці, напрыклад, да некаторых тыпаў віз.

Тым не менш, любыя новыя абмежаванні могуць абвастрыць адносіны ЗША з гэтымі краінамі.

Афіцыйны прадстаўнік Белага дома адмовіўся пацвердзіць журналістам падрабязнасці аб планах па забароне на паездкі.

Politico адзначае, што афіцыйныя асобы ЗША імкнуліся палепшыць адносіны з Беларуссю, якая доўгі час знаходзілася пад кантролем Расіі. Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа планаваў наведаць краіну ўсяго некалькі тыдняў таму, але быў вымушаны адмяніць паездку з-за напружання адносін з Іранам.

Цяперашняя палітыка адміністрацыі Трампа, нагадвае CNN, у той або іншай ступені абмяжоўвае ўезд у ЗША з сямі краін: Ірана, Лівіі, Самалі, Сірыі, Емена, Венесуэлы і Паўночнай Карэі. Чад быў выключаны са спісу ў красавіку 2018 года, пасля таго як Белы дом заявіў, што ў краіне палепшыліся меры бяспекі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера