Знайсці
21.01.2020 / 18:482РусŁacБел

«Белпошта» расказала, чаму цяпер так доўга ідуць пасылкі

Беларусам даводзіцца даўжэй чакаць міжнародныя пасылкі, таму што пошта апрацоўвае вялікі аб'ём адпраўленняў з Кітая і Сінгапура, якія сабраліся ў транзітным аэрапорце Стамбула, паведамілі БелТА ў прэс-службе РУП «Белпошта».

«У студзені ў Беларусь стала паступаць у вялікіх аб'ёмах пошта з Кітая і Сінгапура, назапашаная з лістапада 2019-га ў транзітным аэрапорце Стамбула (Турцыя). Гэта прывяло да таго, што аб'ём пошты павялічыўся больш чым у 2,3 раза, гэта стварыла дадатковую незапланаваную нагрузку ва ўстановах міжнароднага паштовага абмену Мінска», — растлумачылі ў прэс-службе.

«Белпошта» прымае ўсе захады, каб скараціць тэрміны апрацоўкі пасылак, і просіць з разуменнем паставіцца да сітуацыі, дадалі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930