Знайсці
21.01.2020 / 16:415РусŁacБел

13-гадовы падлетак прапанаваў сябрам пакатацца на БМВ знаёмага маці. Каталіся некалькі гадзін

Фота СК

Здарэнне адбылося 18 студзеня ў Рэчках (Магілёўскі раён). Да маці падлетка на BMW у аграгарадок Рэчкі прыехалі госці. Малады чалавек прапанаваў сваім двум знаёмым, 16-ці і 17-ці гадоў, ноччу пакатацца на гэтай машыне, паведамляе СК.

Каля 3 гадзін ночы, калі ўсе заснулі, падлетак выцягнуў ключ з кішэні курткі ўладальніка і перадаў іх аднаму са старэйшых хлопцаў. Каб не пабудзіць нікога, хлопцы выкацілі машыну з двара, а затым накіраваліся ў Магілёў, дзе некалькі гадзін ездзілі па вуліцах горада. За рулём аўтамабіля ў гэты час па чарзе знаходзіліся двое старэйшых хлопцаў. Каля 7 раніцы непаўналетні кіроўца не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту. На шчасце, маладыя людзі не пацярпелі, аднак аўтамабілю прычыненыя істотныя пашкоджанні. З месца здарэння яны збеглі, аднак неўзабаве былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.

У дачыненні да 16-летняга і 17-гадовага хлопцаў за здзяйсненне крадзяжу заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.214 Крымінальнага кодэкса. Маладыя людзі раней ужо прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за аналагічнае злачынства. А вось у сувязі з недасягненнем ўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці, матэрыялы ў дачыненні да 13-гадовага падлетка накіраваныя ў міліцыю. Падазраваныя затрыманыя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера