Даслаць навіну
Знайсці
21.01.2020 / 15:57 8

Беларускія феміністкі далі грант гродзенскаму рэперу, які троліць феміністак. А цяпер яшчэ і намінавалі на прэмію

Прэміяй «Зрабілі!» штогод узнагароджваюць найлепшыя ініцыятывы па развіцці супольнасці. Як правіла, гэта ЛГБТ-праекты, экалагічныя і бодзіпазітыўныя рухі. На апошняй прэміі адзначылі аўтара «фемінісцкага рэпу» Максіма Скавіньскага. Праўда, аказалася, што рэп той зусім не пра фемінізм — ён хутчэй падобны да тролінгу.

Вось, напрыклад, трэк «Я бомба». Спявае дзяўчына. Прывядзем толькі некалькі радкоў: «называйце мяне інстамамкай», «мой рэп — кропка G, ты не змог яе знайсці», «занадта дзерская для цёлкі».

Ці іншы трэк — «Маньяк». Пра тое, як дзяўчына на абцасах, у калготах у сетачку, «адзетая быццам прастытутка» ідзе праз цёмны лесапарк.

Ну і, уласна, сама вокладка рэп-альбома.

Павялічыць выяву

Максім Скавіньскі — прадзюсар праекта (ён называецца Bomba). Хлопец родам з Гродна, але цяпер працуе ў Польшчы краўцом. Музыка — яго хобі. Максім расказаў «Нашай Ніне», як прыдумаў праект.

Павялічыць выяву

Максім Скавіньскі.

«Мы з хлопцамі абмяркоўвалі сучасны жаночы рэп — Alyona Alyona, Нікі Мінаж… Пачалі разганяць гэту тэму і вырашылі запісаць штосьці больш жорсткае. Паглыбцеся ў тэматыку і зразумееце, што гэта адказ на сучаснае мастацтва, якое цяпер ёсць.

Часткова гэта сцёб, бо праз гумар можна даносіць ідэі. Феміністкі ж не асноўная мэтавая аўдыторыя гэтага рэпу. Ён разлічаны на пацаноў, якія пра гэта нават не чулі», — кажа хлопец.

Пракаментаваў ён і заўвагі да вокладкі альбома.

«Чаму феміністкі ўганяюць людзей у рамкі і кажуць, што можна рабіць, а што не? Фемінізм — гэта права выбару. Калі дзяўчына хоча паказаць сваё цела, то гэта яе справа», — адказаў Максім.

Цікава, што на запіс гэтага альбома ён атрымаў грант памерам $500 на конкурсе для актывістаў Idea Generation Camp.

«Усе чэкі я прадаставіў арганізатарам, — кажа Максім. — $400 пайшло на запіс чатырох трэкаў. $100 — на здымкі кліпа, прычым асноўная частка — на ежу для групы, нас удзельнічала 20 чалавек».

Прэмію «Зрабілі!» арганізуе Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі.

«Мы шкадуем, што склалася такая сітуацыя, і прыносім свае выбачэнні. Намінанты прэміі былі сфарміраваныя па рэкамендацыі партнёраў і пераможцаў мінулых гадоў», — кажа дырэктарка Офіса Святлана Зінкевіч.

Яна тлумачыць, што сёлета сертыфікаты ўдзелу яны ўручылі ўсім ініцыятывам, якія былі намінаваны. А статуэткі — толькі тром праектам. Фемінісцкага рэпа сярод іх не было.

«Нам варта было больш уважліва паставіцца да кантэнту ўсіх прапанаваных намінантаў. Мы будзем працаваць над крытэрыямі намінацыі і ацэнкі», — запэўнілі арганізатары прэміі.

НЛ

1
Сусед / адказаць
21.01.2020 / 21:45
Бліні! Калі б узяўся, так бы і яйцы прапалі!
5
Котіс / адказаць
21.01.2020 / 22:04
Сусед , а я бачыу. Загадкавыя істоты. У мяне адна калежанка падсела на фемінізм. Прыходжу аднойчы на працу, зачыняю дзверы, яна расчыняе. Кажа, што на захадзе зараз мода такая, не зачыняць дзверы, бо калега мужчына можа рабіць harassment. Я пытаюся, што гэта такое? Яна кажа, ну гэта калі мужчына прыстае да жанчыны. Я кажу, што не збіраюся да яе прыставаць, а на вуліцы холадна. Можа зачынім дзверы? Яна не згадзілася. Я потым папрасіу начальніка больш з феміністкамі у адну змену не ставіць. Ну іх. Потым праз гэты фемінізм ад запаленьня лёгкіх памрэш.
6
Сусед / адказаць
22.01.2020 / 00:19
Котис, повезло! Я так и не видел... только дошли слухи, что они отращивают шерсть на ногах, ну там что-то ещё такое же.. Дальше стало скучно, интересоваться не стал. Ааа.. ещё типа утверждают, что ,к примеру, водитель тролл. если женщина, то ставка на 30% меньше, чем у мужчин.. Ей сразу, при поступлении на работу, так и говорят. Хорошо, что не встречал.. С каждым годом, сумасшедших всё больше..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29