Знайсці
21.01.2020 / 13:5016РусŁacБел

Лукашэнка: Беларусь пастараецца абмежаваць долю Расіі ў пастаўках нафты да 40%

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях павышэння эфектыўнасці рэалізацыі нафтапрадуктаў на экспарт, перадае БЕЛТА.

«Сапраўды, зараз у поўным аб'ёме альтэрнатывы няма пастаўкам расійскай нафты. Але, як мы дамаўляліся, дыверсіфікавацца нам трэба. Трэба ісці да таго, што 30-40% мы будзем купляць нафты ў Расійскай Федэрацыі. Працэнтаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і працэнтаў 30 праз Украіну — правераны ўжо шлях. Магчыма, Казахстан зможа паставіць нам нафту, калі Расія пагодзіцца з гэтым», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Дзіўна: наш саюзнік не дае згоды на пастаўку нафты ад нашага іншага саюзніка. Што ж, такая сітуацыя цяпер па пастаўках нафты, і мы павінны з гэтым разабрацца», — заявіў А. Лукашэнка.

«Эканамічныя ўмовы, у якіх мы вымушаныя працаваць, ускладняюцца. З-за ўвядзення Расійскай Федэрацыяй падатковага манеўру непазбежна зніжаюцца даходы рэспубліканскага бюджэту, пагаршаецца эфектыўнасць працы нашых нафтаперапрацоўчых заводаў. НПЗ сутыкнуліся з праблемай фінансавання бягучай дзейнасці і, што немалаважна, сваіх інвестыцыйных праграм, накіраваных на развіццё вытворчасці», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Перад удзельнікамі нарады ён паставіў шэраг пытанняў. Яны датычацца прагнозаў развіцця сусветнага рынку нафты і нафтапрадуктаў на найбліжэйшы час і сярэднетэрміновую перспектыву, дзеянняў для апярэджання магчымых негатыўных тэндэнцый, рэзерваў па павышэнні эфектыўнасці экспарту нафтапрадуктаў у існуючых умовах.

Ён таксама пацікавіўся, як выконваецца яго патрабаванне аб арганізацыі паставак нафты, альтэрнатыўных расійскім.

Беларусь купіла першую партыю нафты з нарвежскага радовішча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930