Знайсці
21.01.2020 / 11:491РусŁacБел

Netflix пагадзіўся траціць 25% даходаў ад яго французскіх падпісчыкаў на выраб мясцовай прадукцыі

Netflix адкрыў свой першы офіс у Францыі. Дзеля гэтага яму давялося ўзяць на сябе абавязак траціць не менш за 25 % абароту на фінансаванне мясцовай кінапрадукцыі.

Найбольшая ў свеце платформа відэакантэнту па падпісцы за 2020 год здыме 20 фільмаў і праграм на французскай мове. У 2021-м гэтая колькасць мае падвоіцца. Гэта вялікі рост. Для параўнання: за ўсе мінулыя гады Netflix зняў усяго 24 французскія відэапраграмы, піша Le Monde.

«Не ўсё і не заўсёды было проста між Францыяй і Netflix-ам, але ўрэшце мы зразумелі, што не можам жыць адно без аднаго», — з усмешкай сказаў на адкрыцці офіса міністр культуры Францыі Франк Рыстэр. 

У французским офисе Netflix-а будзе працаваць 40 чалавек. У выраб французскай відэапрадукцыі ў 2020 годзе Netflix укладзе 100 мільёнаў еўра. У 2021 годзе гэтая сума мае падскочыць. Рэч у тым, што ў Францыі ў Netflix 6,7 мільёнаў падпісчыкаў, якія штомесяц плацяць у сярэднім па 10 еўра. Такім чынам, абарот у 2019 годзе склаў каля 670 мільёнаў еўра. У 2020-м Netflix чакае абароту ў памеры каля 800 млн еўра. Адпаведна, у 2021-м кампанія ўкладзе ў Францыі чвэрць гэтай сумы.

Фота Wikimedia Commons.

Такую ўмову навязаў кампанію французскі ўрад. Гэткім чынам Францыя дасягае і падтрымкі нацыянальнай відэапрадукцыі, і інвестыцый у нацыянальную эканоміку.

Дабіцца таго, каб амерыканскія лічбавыя гіганты — ад Фэйсбука і Гугла да Амазона і Нэтфлікса — дзяліліся прыбыткамі ад адзейнасці на тэрыторыі Францыі з французскай дзяржавай, — гэта стратэгічная мэта ўрада. Французы тут першапраходцы, але іх тактыку могуць капіяваць іншыя дзяржавы. Парыж дабіваецца адначасова гарантый для нацыянальнай мовы і культуры, каб яны не былі дыскрымінаваныя ў прасторы сусветных лічбавых карпарацый.

Беларускія СМІ не раз выказвалі занепакоенасць тым, што Гугл і Ютуб не падтрымліваюць рэкламы на беларускай мове і што «разумная стужка» Гугл Дыскавэр (Google Discover) не прымае навін на беларускай мове. Трывогу СМІ выклікае і адсмоктванне рэкламных сродкаў з беларускага рынку Яндэксам, Інстаграмам, Фэйсбукам і Гуглам. Улады Беларусі пакуль не спрабавалі рэгуляваць дадзеную сферу.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930