Знайсці
21.01.2020 / 11:0711РусŁacБел

У Брэсце ад менінгіту памёр 18-гадовы памежнік. Магчыма, пасля ўкусу кляшча

Фота са старонкі Паўла Сігнеева Укантакце.

Як стала вядома «Нашай Ніве», хлопец захварэў на менінгіт.

Хлопец прыехаў у Брэст для праходжання навучання па спецыяльнасці «інспектар памежнай службы». Праз 60 дзён яго не стала, піша Брэсцкая газета.

Пра тое, што ў Брэсце памёр малады памежнік, «БГ» распавёў афіцыйны прадстаўнік Брэсцкай памежнай групы Сяргей Дзмітрыеў. Хлопца звалі Павел Сігнееў. У чэрвені мінулага года яму споўнілася 18 гадоў. Яго прызвалі ў Брэст для праходжання навучання па спецыяльнасці «інспектар памежнай службы» з вёскі Стараград Кармянскага раёна. Прыбыў Павел 21 лістапада 2019 года.

«Усё здарылася раптоўна. 7 студзеня Павел быў накіраваны ў бальніцу хуткай дапамогі, а адтуль для далейшага лячэння — у Брэсцкую абласную бальніцу. На жаль, хвароба аказалася мацнейшай і ўчора (20 студзеня) — здарылася трагедыя, ён памёр», — распавёў Дзмітрыеў.

Паводле яго слоў, бацькам вайскоўца адразу паведамілі пра здарэнне. У Брэст прыехала яго маці.

«Пражывала ў нас тут жа, назірала, але адбылося тое, што адбылося», — сказалі ў прэс-службе пагрангрупы.

Па інфармацыі, якая цыркулюе сярод саслужыўцаў, прычынай менінгіту мог стаць клешч, які нібыта ўкусіў хлопца восенню, яшчэ да службы, але гэтаму факту сям'я ўвагі не надала. 

«Прыйшлі мы ў 20-х чыслах лістапада, а ў снежні ён пачаў наракаць на галаўныя болі. У медпункце яму нешта выпісвалі ад галавы, але не дапамагло. Пасля завезлі на абследаванне ў бальніцу — менінгіт!», — сказалі вайскоўцы «Нашай Ніве». 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930