Знайсці
21.01.2020 / 08:423РусŁacБел

Стала вядома, колькі бюджэт Мінска патраціў на будаўніцтва сталовай для Еўрапейскіх гульняў

Фота Надзеі Бужан

На стварэнне часовага павільёна для ўладкавання сталовай для ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў з бюджэту Мінска патрацілі 21,6 мільёна рублёў, паведамляецца ў інвестпраграме сталіцы на 2020 год, піша Tut.by

Гісторыя са стварэннем сталовай для ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў стала шырока абмяркоўвацца ў канцы 2018 года. Рэч у тым, што для яе арганізацыі вырашылі растапіць лёд на галоўнай трэніровачнай арэне СДЮШАР па фігурным катанні на Каралінскім праездзе, 5, а таксама ўзвесці побач новы будынак. Таму маленькім фігурыстам на некалькі месяцаў прыйшлося часткова пераехаць для трэніровак на іншыя пляцоўкі. Мінгарвыканкам тады ж паабяцаў, што пасля завяршэння Еўрапейскіх гульняў новы будынак сталовай пераробяць у спартыўную залу для выхаванцаў СДЮШАР.

Фота Надзеі Бужан

Улетку 2019 года сталовая выканала сваю місію на Еўрапейскіх гульнях і зачынілася. Як вынікае з інвестпраграмы Мінска на 2020 год, каштарысны кошт гэтага часовага павільёна для арганізацыі харчавання — 29,6 мільёна рублёў, у тым ліку праектныя працы. На 1 студзеня 2020 года на аб'ект было выдаткавана 21,6 млн рублёў, або каля 10,1 млн даляраў па актуальным курсе.

Як распавялі ў Мінгарвыканкаме, цяпер будынак пераабсталююць у дзве спартыўныя залы. Абодва мяркуецца перадаць СДЮШАР па фігурным катанні. Завяршыць працы плануюць да ліпеня 2020 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930