Знайсці
21.01.2020 / 08:102РусŁacБел

Навукоўцы выявілі «ўніверсальны спосаб» барацьбы з ракам

Адкрыццё каманды навукоўцаў з Універсітэта Кардыфа можа дазволіць медыкам «наладжваць» імунную сістэму чалавека супраць ракавых клетак. Гэта можа адкрыць шлях да ўніверсальных лекаў ад раку, піша bbc.com.

Метад пакуль не быў клінічна выпрабаваны, аднак даследчыкі кажуць, што ў яго велізарны патэнцыял.

Навукоўцам удалося выявіць адмысловы від Т-лімфацытаў — клеткі, якая ў арганізме чалавека адказвае за імунную рэакцыю.

Аднак знойдзеная навукоўцамі клетка, у адрозненне ад іншых, можа процідзейнічаць розным відам пагроз.

На паверхні Т-лімфацытаў (або Т-клетак) ёсць хімічныя рэцэптары, з дапамогай якіх яны вызначаюць антыгены, небяспечныя для арганізму.

Камандзе навукоўцаў удалося прымусіць знойдзены імі від Т-лімфацытаў атакаваць шырокі спектр ракавых клетак.

Метад быў выпрабаваны на клетках рака лёгкіх, рака крыві, кішачніка, грудзей, костак, прастаты, яечнікаў і шыйкі маткі.

Лімфацыт знішчаў ракавыя клеткі і не чапаў здаровыя.

Як менавіта Т-лімфацыт адрознівае ракавыя клеткі ад здаровых, пакуль незразумела. Яго рэцэптар узаемадзейнічае з малекулай пад назвай MR1, якая ёсць на паверхні кожнай клеткі чалавечага арганізму.

Лічыцца, што ракавыя клеткі «выкарыстоўваюць» MR1 для маскіроўкі ад імуннай сістэмы. Аднак выяўлены ў Кардыфе Т-лімфацыт, мяркуюць даследчыкі, можа атрымліваць ад MR1 сігнал аб тым, што метабалізм клеткі парушаны, і што гэта клетка пухліны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930