Знайсці
21.01.2020 / 07:50РусŁacБел

Аўстралію накрылі залевы з градам, але пажары працягваюцца

Рэгіёны на ўсходзе Аўстраліі, дзе апошнім часам бушуюць пажары, накрылі моцныя дажджы. Аднак улады кажуць, што да перамогі над вогненнай стыхіяй яшчэ далёка, піша bbc.com.

Нягледзячы на залевы, у штатах Новы Паўднёвы Уэльс і Вікторыя станам на панядзелак яшчэ бушуюць больш за 80 пажараў.

У шторм трапілі, у прыватнасці, Мельбурн і Канбера. Месцамі там выпаў град памерам з мячыкі для гольфа.

Град пабіў вокны дамоў і аўтамабіляў. Толькі ў сталіцы Аўстраліі ратавальнікі атрымалі сотні званкоў.

Паводле сіноптыкаў, у бліжэйшы час моцных штармоў таксама варта чакаць у Сіднэі і Брысбене.

Ад верасня пажары ў Аўстраліі прывялі да смерці па меншай меры 30 чалавек. Агонь бушаваў на тэрыторыі плошчай 10 млн гектараў, знішчыў больш за 2000 дамоў.

Хуткаму пашырэнню пажару спрыялі змены клімату, якія прывялі да рэкордна высокіх тэмператур і засухі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930