Знайсці
20.01.2020 / 22:1110РусŁacБел

Чарговы прыклад аградызайну? На Замкавай гары ў Навагрудку паставілі ліхтар ФОТЫ

На адзінокі ліхтар проста перад замкам звярнуў увагу краязнаўца Павел Дзюсекаў, які быў у Навагрудку ў гэтую суботу.

Фота Паўла Дзюсекава.

«Дазвольце пазнаёміць вас з цудоўным прыкладам аграўпарадкавання замкавай гары былой сталіцы ВКЛ! — напісаў ён у фэйсбуку. — Мабыць, СМІ змогуць пацікавіцца ў наваградскіх чыноўнікаў, хто даў дазвол на такі «дэкор» сусветна знакамітага месца і калі прыбяруць гэты трэш?!»

Фота Паўла Дзюсекава.

Фота Паўла Дзюсекава.

«Наша Ніва» пацікавілася. Аказалася, гэты ліхтар — часовая канструкцыя.

«Гэта часовае асвятленне, каб можна было закрыць святочныя навагоднія мерапрыемствы. Мерапрыемствы ўсе ўжо скончыліся, канструкцыя будзе дэмантавана. ЖКГ працуе над гэтым»,

— патлумачыла начальніца аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Марына Шабановіч.

Яна дадала, што ў гэтым годзе плануецца добраўпарадкаванне Замкавай гары. У тым ліку прадумаюць і сучаснае асвятленне. Больш падрабязны план работ будзе вядомы ў канцы лютага.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера