Знайсці
20.01.2020 / 16:12РусŁacБел

Хацеў выкрасці спіртное і торт: жанчыны-прадаўцы затрымалі нахабнага рабаўніка ў Гродне

Днём у прадуктовую краму па вуліцы Стралковай ў Гродне зайшлі двое мужчын. У аднаго з сабой быў заплечнік, у які яго знаёмы паклаў дзве пляшкі гарэлкі, шампанскае і торт. Пасля гэтага адзін мужчына выйшаў з крамы.

Калі міма касы паспрабаваў прайсці ўладальнік заплечніка з выкрадзеным, на яго звярнулі ўвагу прадаўцы. Жанчыны затрымалі яго і выклікалі міліцыю, паведамляе абласная міліцыя.

Следчым камітэтам распачата крымінальная справа. Выкрадзенае на 40 рублёў канфіскавана. Мужчына быў п'яны, а раней нават судзімы за крадзеж.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930