Знайсці
20.01.2020 / 15:434РусŁacБел

У Старых Дарогах ДАІ затрымала кіроўцу з 3,6 праміле. На яго паскардзілася жонка

У суботу ў 18:20 у аператыўна-дзяжурную службу Старадарожскага РАУС патэлефанавала жанчына і паведаміла, што яе муж у стане алкагольнага ап'янення збіраецца сесці за руль свайго «Форда Мандэа», паведамляе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Супрацоўнікі ДАІ заўважылі аўто на вул. Армейскай. Уключыўшы пробліскавыя маячкі, інспектары ДПС пад'ехалі да яго. Кіроўца пачаў рух, але неўзабаве спыніўся.

У ходзе разбору было ўстаноўлена, што за рулём знаходзіўся 36-гадовы мужчына. Пры набліжэнні супрацоўнікаў ДАІ ён пералез на пярэдняе пасажырскае сядзенне.

Канцэнтрацыя пароў у выдыханым ім паветры склала 3,6 праміле. У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера