Знайсці
22.01.2020 / 10:55РусŁacБел

Леанід Дранько-Майсюк напісаў аповесць пра Адама Станкевіча

«…Усе бачылі нястачу віна…» — новая архіўна-дакументальная аповесць паэта Леаніда Дранько-Майсюка, багатая на мастацкія асэнсаванні. Гэта змястоўны твор пра ксяндза Адама Станкевіча, пра ягоную самаахвярную працу на карысць Беларусі, пра яго пакуты ў астрозе…

Адам Станкевіч (1892—1949) — рэлігійны мысляр, пісьменнік, палітык, гісторык, а перш за ўсё нацыянальны дзяяч, які марыў пра такую незалежную беларускую дзяржаву, якая адпавядала б узору заходнееўрапейскай дэмакратыі.

А яшчэ Адам Станкевіч бачыў найбольшую грамадскую карысць для Бацькаўшчыны ў тым, каб існавала Беларуская каталіцкая царква.

«Акадэмкніга» плануе правесці прэзентацыю і аўтограф-сесію з аўтарам на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе (5—9 лютага). Сачыце за навінамі на сайце і сацыяльных сетках: FacebookУкантакце.

Набыць гэту кнігу ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера