Даслаць навіну
Знайсці
20.01.2020 / 14:39 19

Сталічныя таксісты патрабуюць павысіць тарыфы: у выпадку адмовы яны абяцаюць блакаваць вуліцы

У рэдакцыю auto.tut.by звярнуліся сталічныя таксісты, незадаволеныя сваімі заробкамі. Яны патрабуюць ад службаў і сэрвісаў, у якіх яны працуюць, павышэння кошту кіламетра прабегу на 5 капеек. У выпадку адмовы кіроўцы абяцаюць усімі законнымі спосабамі блакаваць працу службаў таксі.

— Менавіта з-за існуючых тарыфаў кіроўцам даводзіцца працаваць па 16, а то і 18 гадзін. Каб хоць нешта ды зарабіць. І гэта ўжо становіцца небяспечна, — тлумачыць пазіцыю незадаволеных адзін з ініцыятараў патрабаванні.

Першыя спробы выказаць незадаволенасць сітуацыяй, з тарыфамі таксісты рабілі ўжо ў сярэдзіне лістапада мінулага года.

Публікуем поўны тэкст ліста, які трапіў у рэдакцыю. Пад лістом за сённяшні дзень падпісалася ўжо 105 чалавек.

Павялічыць выяву

Гэты ліст актыўныя кіроўцы ўжо даслалі на дыспетчарскія службы і да 30 студзеня будуць чакаць адказу. Калі цэннікі не паднімуць, таксісты абяцаюць блакаваць працу перавозчыкаў і сэрвісаў кожны працоўны дзень з 7 раніцы да 12.00. Прасцей кажучы, вадзіцелі проста не будуць прымаць заказы ад пасажыраў, а для тых, хто выйдзе на працу, проста будуць ствараць фэйкавыя заказы.

Акрамя таго, наш суразмоўца таксама паведаміў, што таксісты вядуць размовы аб крайняй меры: перакрыць у гадзіну пік цэнтральны праспект у адной з кропак.

NN.by

0
Иван К. / адказаць
21.01.2020 / 20:01
Когда заблокирваны мозги, блокировка улиц не поможет.
1
Иван К. / адказаць
21.01.2020 / 20:06
Жду с нетерпением как эти бравые ребята будут перекрывать улицы.
0
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / адказаць
23.01.2020 / 21:02
Aleh, А так - всё и будет .. Одним из них ОМОН отобьёт почки и оштрафует - а остальных просто уволят без обьяснения и наберут новых водителей ! И всё будет так - как и было !. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29