Даслаць навіну
Знайсці
20.01.2020 / 14:28 100

Булгакаў: Антырасійскі нацыяналізм не мае перспектыў у Беларусі, Пазняк сам здзейсніў палітычнае самагубства

Піша Валер Булгакаў на gazeta.arche.by.

Зянон Пазняк — яркі лідар нацыянал-дэмакратычнага руху ў Беларусі канца 80 — пачатку 90-х.

Павялічыць выяву

Акурат з гэтай прычыны з яго імем звязаныя шматлікія міфы.

Напрыклад, даводзіцца чуць папулярнае ў пэўных колах меркаванне, што радыкалізм Зянона Пазняка справакаваў прыход да ўлады Аляксандра Лукашэнкі.

Разгорнуты выклад, чаму я лічу гэтае меркаванне лжывым, можна пачытаць тут.

Акно для такой магчымасці стварыла няздольнасць тагачаснай беларускай наменклатуры на чале з Вячаславам Кебічам ажыццявіць хуткую прыватызацыю.

Пасля рэферэндуму 1996 года апошнія стрымкі і супрацьвагі для абсалютысцкага панавання прэзідэнта Лукашэнкі былі ліквідаваныя.

Але за мінскім крызісам канца лістапада 1996 года Зянон Пазьняк назіраў ужо па тэлевізары. Прайшло ўжо паўгода, як ён пакінуў Беларусь пасля феерычных падзей, звязаных з «Чарнобыльскім шляхам — 1996».

Павялічыць выяву

Калі прыняць ацэнку расійскай дысідэнткі Валерыі Навадворскай, Зянон Пазьняк ужо быў «палітычным трупам»:

некогда лидер белорусской оппозиции Зенон Позняк «умер» в тот день, когда «испугался за свою драгоценную жизнь и эмигрировал».

Ці сапраўды Зянон Пазьняк учыніў палітычнае самагубства ў 1996?

Адразу скажу, што, на маю думку, не.

Эміграцыя Зянона Пазняка была рэакцыяй на тое, што ў 1996 годзе ў Беларусі фактычна скончылася палітыка як канкурэнтная барацьба розных палітычных сіл за ўладу.

Навошта людзі ішлі і ідуць у палітыку?

Каб змагацца за ўплывы, атрымліваць дывідэнды і статусы і, калі ўдасца, кантраляваць дзяржаву.

Пачынаючы з 1996-га ў Беларусі рэзка змяніліся правілы палітычнай гульні.

Палітык, не афіляваны з дзяржавай і рэальна настроены на барацьбу за палітычную ўладу ў краіне, стаў разглядацца як пагроза дзяржаўнай бяспецы. Такі палітык павінен быць пастаянна гатовы сядзець у турме.

Палітычная траекторыя Зянона Пазняка ў 1995—1996 гадах добра адлюстроўвае гэтую дынаміку: пасля таго, як было заблакаванае яго пераабранне ў Вярхоўны Савет 13 склікання, ён становіцца актыўным вулічным «змагаром».

Пасля беспрэцэдэнтных па маштабах вулічных акцый сакавіка-красавіка 1996 года перад ім узнікае дылема: турма або эміграцыя.

Пазняк выбірае эміграцыю.

У гэтым сэнсе лёс радыкалапалітыка цвёрдай рукі Зянона Пазняка дэманструе поўнае падабенства з лёсам «мяккацелага наменклатурніка», старшыні Вярхоўнага Савета 13 склікання Сямёна Шарэцкага: усвядоміўшы немагчымасць займацца палітыкай у Беларусі, і той, і другі выехалі з краіны і атрымалі статус палітычнага ўцекача ў Злучаных Штатах Амерыкі з прамежкам у некалькі год.

На эміграцыі і першы, і другі пісалі кнігі на беларускія тэмы.

Прыкладна ў той жа час былы прэм'ер-міністр Міхаіл Чыгір дэ факта выбраў турму, але гэта ніяк не паспрыяла яго далейшай палітычнай кар'еры.

Дый і сам Пазняк ніколі не хаваў, што яго ад'езд у эміграцыю тлумачыўся клопатам пра ўласную бяспеку.

Але ў яго драматычнай трактоўцы яму пагражала фізічная ліквідацыя:

«Лукашэнка выклікае ўсіх адказных і робіць разнос. Нянавісць робіцца некантраляванай, абмяркоўваюць, як расправіцца. Абмяркоўвалі так шырока, што дэпутат рускай думы камуніст-пракурор В. Ілюхін адкрыта выступіў і паведаміў наперад, што, маўляў, ЦРУ збіраецца забіць у Польшчы аднаго-двух лідараў БНФ і зваліць віну на Лукашэнку. У выніку — мая эміграцыя з Сяргеем Навумчыкам (выезд з Польшчы) і рашэнне аб азылі ў ЗША. Азыль ЗША абазначаў выбар Амерыкі не ў карысць Лукашэнкі. З Лукашэнкам — істэрыка. М. Мясніковіч выступае на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве і кажа, што адбылася «ўцечка інфармацыі» (намякаючы на Ілюхіна). Пазней (пры Пуціне), «усёзнайка» і партыйны змагар Ілюхін раптам памрэ пры падазроных абставінах.

Інфармацыя пра наш з С. Навумчыкам азыль і абставіны прагрымела на ўвесь свет. План «ганебнага забойства» праваліўся цалкам.

Каб зразумець гэты пасаж, трэба дадаць пару штрыхоў да карціны свету Зянона Пазняка: Расея адвеку нішчыла Беларусь, Лукашэнку прызначыла Масква, а маскоўскі КГБ усюдыісны, панадчасны і «сатанінскі» (выраз З. Пазняка). Ён вядзе паляванне на няўгодных Маскве лідараў. Рашэнне ЗША надаць Пазняку статус палітуцекача азначала фіяска плану «ганебнага забойства» і выратавала яго жыццё.

Шырэй пра погляды Зянона Пазьняка пасля ад'езду ў эміграцыю можна пачытаць у артыкуле Пятра Рудкоўскага «Як Пазняк стаўся закладнікам Гісторыі».

Тое, што Пазняк б апынуўся ў турме, калі б не выехаў з Беларусі, бясспрэчна, і дыскутаваць наконт гэтага я не бачу сэнсу.

Але ці пагражала яму, як ён піша, «ганебнае забойства»?

Прыведзеныя вышэй меркаванні галаслоўныя і спекулятыўныя.

Калі прыняць, што зніклыя пры канцы 1990-х гадоў палітыкі (Юрый Захаранка, Віктар Ганчар) былі забітыя, то забівалі не апазіцыйных лідараў, а тых, хто быў нейкі час інсайдарам, г.зн. часткай сістэмы (Віктар Ганчар нават пабываў на пасадзе намесніка прэм’ер-міністра РБ, а Юрый Захаранка быў ключавым сілавым міністрам — узначальваў МУС).

Г. зн. забівалі (калі забівалі) за «здраду».

Пазней гэтым матывам кіраваліся забойцы Аляксандра Літвіненкі і атручальнікі Сяргея Скрыпаля.

Такім быў кошт выхаду з сістэмы па ўласнай ініцыятыве/пераходу на бок ворага.

Прычым не сказаць, што гэтага тады не адчувалася — што такім можа быць кошт выхаду з сістэмы.

У Андрэя Саннікава ёсць нататкі, як ён баяўся арышту, падаўшы ў адстаўку з пасады намесніка міністра замежных спраў у лістападзе 1996 года.

На шчасце, Саннікава не арыштавалі ў 1996-м. Арышт, турэмнае зняволенне і эміграцыя з палітуцякацтвам чакалі яго шмат гадоў пасля.

«О русском империализме и его опасности»: маніфест палітычнага самагубства Зянона Пазняка

Нашумелы артыкул пад такой назвай быў апублікаваны ў сярэдзіне студзеня 1994 года.

Ён уяўляе сабой дзіўную мяшанку з інтуіцыі, палітычнага дагматызму і ідэалагічнай зашоранасці.

«Надышоў апошні год наменклатуры. Час няўмольны», — празарліва падсумоўвае свае выкладкі Зянон Пазьняк.

Але гэта ў самым канцы.

На пачатку Пазняк усведамляе, што насталы год будзе выбарчы. І ён не сумняецца ў перамозе БНФ на надыходзячых выбарах. Таму цалкам сур'ёзна піша: У 1990 годзе дэпутацкая дэлегацыя БНФ вяла папярэднія неафіцыйныя перамовы з расейцамі на парламенцкім узроўні аб магчымасці вяртання Беларусі ўсходніх зямель: Смаленшчыны, Пскоўшчыны і Браншчыны. Было знойдзена паразуменне і нават адзначана жаданне нашых смаленскіх калегаў далучыцца да Беларусі.

І дае такую параду: «Господам расійскім дзялкам і карпарацыям мы не раілі б, карыстаючыся здрадай і зладзейскім момантам, раскрываць рот на нашы нафтавыя заводы і іншае. Можна буйна памыліцца…»

Пазняк заклікае: нельга нават фармальна быць з Расіяй у якіх-небудзь саюзах або садружнасцях.

Іначай пасля выбарчага трыумфу БНФ,

ні адно рашэнне, ні адна ратыфікацыя, ні адзін дагавор, ні адна пастанова… не будуць прызнаныя.

Больш за тое, што Беларусь адразу выйдзе з СНД, а з Расеяй будзе ўведзены «візавы рэжым і асаблівыя правілы ўезду ў Беларусь»,

Між іншым, таму што ў Расіі юродства заўсёды было свайго роду містыкай, святадзействам, там прыслухоўваліся да такіх людзей… поспех Жырыноўскага на выбарах у Расеі — «сведчанне глыбокага маральнага падзення расійскага грамадства». Але ў Расіі так было заўсёды.

Самі расійцы — гэта лапікавы народ без акрэсленай нацыянальнай тэрыторыі, перамяшаны з фіна-вугорскімі, цюркскімі, мангольскімі і іншымі анклавамі, распылены ў сібірскіх і азіяцкіх калоніях. Дамінуючая яго свядомасць не нацыянальная, а імперская па сутнасці. На імперскай свядомасці пабудавана ідэалогія і заснаваная ментальнасць пераважнай большасці расейцаў.

Пазняк усур'ёз меркаваў, што выбары можна выйграць без прыязных адносін да Расеі, у рэжыме жорсткай ідэалагічнай канфрантацыі з ёй. Але такое мысленне было абсалютна ўтапічным, што паказалі прэзідэнцкія выбары лета 1994 года.

Не Зянон Пазняк, а Аляксандр Лукашэнка інтуіцыйна намацаў тую лінію стаўлення да Расіі, якая прыйшлася да душы большасці беларусаў.

Горш за тое, радыкальна антырасійскі нацыяналізм Пазняка расколваў яго ўласны электарат.

Паказальнае сведчанне часу я знайшоў у Фэйсбуку:

Павялічыць выяву

Журналістка Аўгіння Манцэвіч амаль 5 год назад перадала свае дзіцячыя ўражанні, калі яе бацька, заслужаны беларускі дзеяч, прызнаўся, што не галасаваў за Пазняка, бо ў яго той асацыюецца з вайной. (Далейшыя меркаванні, якія звязваюць Пазьняка з фашызмам, як на мяне, цалкам гіпатэтычныя; у кожным разе, да прадмета нашага аналізу дачынення не маюць.)

Як палітык, Зянон Пазняк меў досыць вузкае акно магчымасці: пройгрыш на прэзідэнцкіх выбарах, абумоўлены ў тым ліку няздольнасцю кансалідаваць свой электарат і перацягваць на свой бок тых, хто не вызначыўся, пры дапамозе адпаведнай палітычнай рыторыкі, стаў пачаткам яго канца ў палітыцы.

Высновы

Расійскі фактар быў, ёсць і будзе адным з ключавых для беларускай палітыкі. Я схільны меркаваць, што любы транзіт улады ў Беларусі не па сцэнарыі, прадугледжаным Лукашэнкам ці яго пераемнікамі, будзе немагчымы без паслядоўнай і планамернай працы ва ўсходнім кірунку: сяброўскіх сувязяў, нефармальных адносін — карацей, таго, што называецца нарошчваннем чалавечага капіталу.

Пры гэтым трэба не забывацца, што Расія — гэта рэгіянальная звышдзяржава, і будзе старацца не дапусціць да ўлады ў Беларусі групы, якія карыстаюцца адкрыта антырасійскай рыторыкай або плануюць яўна непрыязныя ў дачыненні гэтай краіны захады.

Ці разам з сыходам Пазняка з палітычнай сцэны назаўсёды знікла агрэсіўная, ваяўнічая, радыкальна антырасійская рэдакцыя беларускага нацыяналізму? Магчыма, і не.

Але сур'ёзнай гістарычнай перспектывы такі нацыяналізм не мае.

Валер Булгакаў, gazeta.arche.by

1
Геннадий / адказаць
24.01.2020 / 18:01
Kate, Поздняк своим радикализмом, русофобией и антисоветизмом многих оттолкнул от того народного движения, которое поддерживало БНФ в 90-е годы. Современные политики должны брать пример людей, которые смогли использовать политику возможного, а не отрабатывать канадские гранты. 
0
Геннадий / адказаць
24.01.2020 / 18:12
Літовец, Почему литовцы не учат белорусский язык в школах? Это же их старый государственный язык?
1
меркаванне / адказаць
25.01.2020 / 13:11
Таки вот, хацеў перадзелаць? А можа вазваць да здаровага сэнса? Вось ты, напрыклад, што выйграў ад таго, што купіўся у 94-м за танную каўбасу і русскі язык? Ну і як табе лукавыя "граблі" ў піку Пазьняку? 
"Коли поміж хлібом і свободою народ обирає хліб, він зрештою втрачає все, в тому числі і хліб. Якщо народ обирає свободу, він матиме хліб, вирощений ним самим і ніким не відібраний" - одне з найвідоміших висловлювань Степана Бандери, людини, яка не боялася віддати своє здоров'я та життя за ідею вільної Української Держави. 
  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29