Даслаць навіну
Знайсці
20.01.2020 / 10:51 44

За «крывавыя рукі» помніка Пушкіну затрыманы маладафронтавец Піліп Шаўроў

У нядзелю, 19 студзеня, каля 15 гадзіны ў Мінску быў затрыманы маладафронтавец Піліп Шаўроў. Ён змог датэлефанавацца да сваіх паплечнікаў з РУУС Цэнтральнага раёна.

Павялічыць выяву

Піліп Шаўроў. Фота з facebook.com.

«Ён нам паведаміў, што затрыманы ў рамках крымінальнай справы за графіці «Свабоду Севярынцу», а таксама за помнік расійскаму паэту Пушкіну, рукі якога нехта вымазаў чырвонай фарбай», — паведаміў «НН» лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч.

Павялічыць выяву

Учора мусіў прайсці вобшук у кватэры Шаўрова, але паплечнікі пакуль не ведаюць, ці ён адбыўся. «У ізалятары на Акрэсціна нам паведамілі, што ён там, але не патлумачылі, у якім статусе там знаходзіцца», — кажа Урбановіч.

Як паведаміла ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава, у нядзелю Піліп сам прыйшоў у міліцыю і прызнаўся, што гэта менавіта ён размаляваў помнік.

Матыў свайго ўчынку хлопец не патлумачыў, але распавёў пра тое, што спланаваў свае дзеянні загадзя: прадумаў маршрут, купіў тры балоны з фарбай, а пасля яе нанясення на помнік закапаў балоны каля Цнянскага вадасховішча.

Піліпу Шаўрову 25 гадоў. У «Маладым фронце» ён ад 2016 года. Родам з Віцебска. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ, працаваў у адным з банкаў Мінска. Жанаты.

ЗП

2
Ляксандра / адказаць
20.01.2020 / 21:44
Aleh,Не демонстрируйте свой уровень пещерного человека.Вы же немножко грамотный,если писать умеете.
3
Нярускі / адказаць
20.01.2020 / 23:22
Dlohosh284 Пушкин - часть достояния мировой литературы, памятники Пушкину по всему миру, и в Шанхае тоже есть.
Пушкіна вывучаюць у тых навучальных установах. дзе ёсць дысцыпліна -руская літаратура. Усё.
Нават у нашых установах, дзе няма рускай літаратуры, яго творы не выкладаюць.
Помнікі ставяць па абмену. Мы ваш - вы наш.Купалу хацелі паставіць у Маскве.
У нас Пушкіну.
У кожнага народа свае каштоўнасці.
Паэтаў помнік - гэта яго творы. Калі б Пушкін быў так цікавы ў свеце, яго кніг было -завалісь. Але ніхто друкаваць так проста книгі не будзе.


https://nn.by/?c=ar&i=244671

0
алесь менски / адказаць
21.01.2020 / 17:55
а прикиньте, если бы он монумент Победы мазнул бы. Тут, такой шум бы поднялся, мама мия.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29