Даслаць навіну
Знайсці
20.01.2020 / 07:52

Дачка прэс-сакратара Пуціна жорстка выказалася пра расійскіх сілавікоў

Дачка прэс-сакратара прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Пяскова Лізавета лічыць, што ў Расеі «канкрэтнае бязмежжа» ідзе ад праваахоўных органаў. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю Forbes.

Павялічыць

Лізавета Пяскова. Фота НТВ.

«У Расеі канкрэтнае бязмежжа, да якога ніводзін адэкватны, цывілізаваны чалавек не будзе ставіцца абыякава, гэтае бязмежжа ідзе ад праваахоўных органаў», - сказала яна.

Фраза пра бязмежжа прагучала ў адказ на просьбу карэспандэнта параўнаць мітынгі «жоўтых камізэлек» ў Парыжы і пратэсты ў Маскве летам 2019 года.

Пяскова заявіла, што мітынгі ў Францыі і Расіі «параўнаць нельга». Сярод адрозненняў яна назвала тое, што ў французаў патрабаванні былі «эканамічнымі». Таксама яна назвала тое, што ў пратэстуючых ў Францыі няма плану і «схемы дзеянняў» і яны хочуць «змахнуць ўсё рукой са стала» і «усе хочуць проста разбурыць», а ў Расіі мітынгоўцы «імкнуцца ўзяць удзел ва ўладзе».

Лізавета Пяскова не першы раз выказваецца пра пратэсты ў Расіі. Так, у сярэдзіне верасня яна напісала ў сваім блогу на сайце радыёстанцыі «Рэха Масквы», што за «абсурднай несправядлівасцю» вынесенага акцёру Паўлу Усцінаву прысуду можа стаяць спроба перавароту супраць кіраўніка дзяржавы. Яна задалася пытаннем аб тым, што прысуд у 3,5 года пазбаўлення волі мог быць «бязмежжам з боку сілавікоў» і «адной са спроб здзейсніць нешта накшталт перавароту, супраць кіраўніка дзяржавы ў тым ліку». Праз некалькі гадзін пост знік з сайта «Рэха Масквы».

Акцёра Паўла Усцінава прысудзілі ў сярэдзіне верасня да 3,5 гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым ва ўжыванні гвалту да байца АМАПа падчас несанкцыянаванай акцыі ў Маскве 3 жніўня. Усцінаў не прызнаў сваю віну. У яго падтрымку выступілі многія акцёры і знакамітасці. Абарона паказвала, што падчас затрымання Усцінаў ў акцыі не ўдзельнічаў. Таксама суд першапачаткова адмовіўся далучыць да справы відэа, на якім бачна, што ў момант затрымання Усцінаў проста глядзеў у тэлефон.

Пасля яго выпусцілі з-пад варты. А ў канцы верасня Масгарсуд змяніў яму прысуд на адзін год умоўна з выпрабавальным тэрмінам на два гады.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30