Знайсці
19.01.2020 / 11:3122РусŁacБел

У 45 гадоў памёр гітарыст «Ляпіса» Руслан «Пан» Уладыка

Руслан памёр раніцай 19 студзеня, паведаміў у сваім фэйсбуку Яўген Калмыкоў.

Руслан Уладыка, вядомы пад мянушкай «Пан», быў у ліку заснавальнікаў гурту «Ляпіс Трубяцкі» і няспынна выступаў з гуртом да распаду таго ў 2014 годзе. Пасля роспуску «Ляпісаў» стаў граць у праекце Trubetskoy з Паўлам Булатнікавым і Аляксандрам Старажуком.

Ад 6 чэрвеня 2019 года Руслан знаходзіўся ў коме.

У той вечар ён ішоў ад сястры. Побач з домам у Дражні, зайшоў у бар, прабыў там нейкі час, выйшаў. На відэа з камер назірання было бачна, як да Руслана падышоў чалавек, які да гэтага сядзеў за суседнім столікам побач з трыма сябрамі. 

Неўзабаве Уладыку даставілі ў рэанімацыю. Са слоў сястры Уладыкі, пры сабе Руслан меў барсетку, у якой былі грошы, банкаўскія карткі, мабільны тэлефон. У рэанімацыю музыку даставілі без асабістых рэчаў.

Па факце атрымання Русланам Уладыкам цялесных пашкоджанняў Партызанскі РАСК г. Мінска завёў крымінальную справу. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930