Знайсці
18.01.2020 / 23:091РусŁacБел

LG паказала новыя тэлевізары з опцыямі на базе штучнага інтэлекту

Кампанія LG Electronics у 2020 годзе прапануе лінейку з 14 новых мадэляў OLED-тэлевізараў. Флагманамі лінейкі сталі тры новыя 4K Ultra HD-тэлевізары з серыі GX Gallery — 88-і 77-цалевыя мадэлі класа Real 8K і абсалютна новая мадэль з 48-цалевым OLED-экранам. Прадстаўленыя на выставе CES-2020 новыя OLED-тэлевізары і ВК-тэлевізары NanoCell вызначаюцца інавацыйным дызайнам, палепшанай прадукцыйнасцю. Дзякуючы дадатковым опцыям на базе штучнага інтэлекту, рэалістычнасць фільмаў, спартыўных трансляцый і відэагульняў узрастае да ўзроўню, які раней немагчыма было ўявіць.

«LG з'яўляецца правадніком спажыўцоў у свет тэхналогій. Мы натхняемся любімымі заняткамі кожнага чалавека — ад спорту да відэагульняў, — адзначыў Пак Хён-сэй (Park Hyoung-sei), прэзідэнт кампаніі LG Home Entertainment. — У тэлевізарах прэміум-класа мы выкарыстоўваем перадавыя тэхналогіі — штучны інтэлект, «разумныя» платформы і рашэнні для найлепшага гуку і якасці выявы. Усё гэта становіцца магчымым дзякуючы тэхналогіі OLED».

Новыя мадэлі тэлевізараў працуюць на базе інтэлектуальнага працэсара трэцяга пакалення з палепшанай прадукцыйнасцю — α (Alpha) 9. У працэсары выкарыстоўваюцца алгарытмы машыннага навучання, якія павышаюць якасць малюнка і забяспечваюць магчымасць захоўвання і прайгравання розных тыпаў кантэнту, у тым ліку фільмы, гульні і спартыўныя трансляцыі.

Новая лінейка тэлевізараў гарманічна ўпішацца ў любы інтэр'ер дзякуючы мінімалістычнаму дызайну. Таўшчыня корпуса 65-цалевай мадэлі тэлевізараў серыі Gallery — усяго толькі 20 міліметраў. Таксама, у камплектацыю мадэляў 55, 65 і 77 цаляў уваходзіць спецыяльна распрацаванае насценнае мацаванне, якое дазваляе разглядаць тэлевізар як асобны прадмет эфектнага інтэр'еру.

8K-мадэлі LG OLED ZX Real забяспечваюць чатырохразовую ступень дэталізацыі ў параўнанні з 4K-тэлевізарамі і 16-кратную — у параўнанні з тэлевізарамі з HD-разрозненнем.

Нароўні з новымі версіямі двух папулярных серый 4K UHD (мадэлі CX, BX) у выглядзе 77-, 65- і 55-цалевых мадэляў у 2020 годзе, LG прадстаўляе OLED-тэлевізары з экранам зусім новага 48-цалёвага фармату для якаснай выявы. Выразнасць малюнка яшчэ вышэйшая дзякуючы 8 мільёнам пікселяў на 48-цалевым экране, пры гэтым шчыльнасць пікселяў параўнальная са шчыльнасцю 8К-тэлевізара з 96-цалевым экранам.

Дзякуючы спалучэнню тэхналогіі дысплея OLED з самавыпраменьваннем, магчымасці адлюстроўваць насычаныя чорныя колеры з дапамогай Dolby Vision IQ і новага рэжыму Filmmaker Mode, тэлевізары LG OLED 2020 ствараюць у гасцінай рэалістычную атмасферу кінатэатра новага ўзроўню. Тэхналогія Dolby Vision дазваляе стварыць ультра-яркі малюнак для эфекту поўнай прысутнасці, Dolby Atmos адказвае за якасны гук, а Dolby Vision IQ выкарыстоўваецца ўпершыню. Dolby Vision IQ дазваляе тэлевізарам стаць яшчэ больш «разумнымі» — якасць малюнка не залежыць ад навакольнага асвятлення, што б вы ні глядзелі.

Глядзець фільм такім, якім задумаў яго рэжысёр, дазваляе новы рэжым Filmmaker Mode, які выкарыстоўваюць найлепшыя стваральнікі кіно ў Галівудзе. Нейтралізуючы некаторыя эфекты постапрацоўку (напрыклад, згладжванне руху, шумапрыглушэнне і налада рэзкасці), тэхналогія дазволяць цалкам захоўваць правільныя суадносіны ракурсаў, колераў і частаты кадраў.

Тэлевізары LG OLED 2020 і LG NanoCell 2020 працуюць на «разумнай» платформе webOS. Платформа дазваляе атрымаць доступ да мноства каналаў, якія даступныя, у тым ліку, у праграмах і анлайн-сэрвісах, такіх як Disney+, Netflix. Акрамя гэтага, новая праграма Apple TV, якая выйшла ў 2020 годзе, дазваляе кліентам падпісвацца і глядзець каналы Apple TV+ і Apple TV.

Дзякуючы цудоўнай якасці малюнка і нядаўна дададзеным гульнявым функцыям тэлевізары ад LG 2020 года ідэальна падыходзяць дасведчаным геймерам. Яны забяспечваюць поўную прысутнасць, дзе б ні знаходзіўся гулец. LG — першая кампанія-вытворца тэлевізараў, якія сумяшчальныя з тэхналогіяй NVIDIA G-SYNC. У 2020 годзе LG пашырае гэты патэнцыял і стварае 12 новых OLED-тэлевізараў, якія забяспечваюць бездакорныя ўражанні ад гульнявога працэсу на ПК за кошт адсутнасці разрыву экрана або іншых фактараў, што адцягваюць увагу.

Дзякуючы ўнікальнай пераменнай частаце абнаўлення, звышхуткаму часу водгуку і высокай ступені дэталізацыі OLED-тэлевізары ад LG лічацца найбольш прасунутымі гульнявымі маніторамі на рынку. Плаўнасць і аператыўнасць кіравання дзеяннем на экране здаюцца неверагоднымі, пакуль карыстальнік не адчуе іх самастойна.

Тэлевізары створаны такім чынам, каб дапамагчы знізіць напружанне вачэй.

Таксама, упершыню ў гісторыі галіны тэлевізары LG OLED 2020 абсталяваныя рэжымам HGiG Mode, дзякуючы якому геймеры могуць у поўнай меры атрымліваць асалоду ад высакаякасных візуальных эфектаў.

OLED-тэлевізары ад LG створаны такім чынам, каб дапамагчы знізіць напружанне вачэй падчас інтэнсіўных гульнявых сесій. Сертыфікат Eye Comfort Display, пацвярджае, што ў OLED-тэлевізарах ад LG можна рэгуляваць сіняе свячэнне, у іх адсутнічае мігаценне і забяспечваецца выключная якасць выявы пад любым вуглом.

OLED-тэлевізары ад LG ідэальна падыходзяць не толькі аматарам кіно і геймерам, але і фанатам спорту. Яркія ўражанні ад прагляду гарантуюцца часам водгуку 120 Гц.

З дапамогай функцыі Sports Alert карыстальнікі змогуць сачыць за навінамі і раскладам матчаў. Таксама, можна выбіраць любімыя каманды ў розных відах спорту. Прапусціць пачатак матчу, забіты гол немагчыма — паведамленне прыйдзе аўтаматычна.

Партнёрскі матэрыял

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930