Знайсці
18.01.2020 / 19:369РусŁacБел

5 прыкмет таго, што вам патрэбна новая мікрахвалевая печ

З усіх кухонных прыбораў мікрахвалевая печ мае самы кароткі тэрмін службы — усяго каля дзевяці гадоў. Дрэнная навіна? Так, напэўна. А вось добрая навіна ў тым, што новую мадэль мікрахвалевай печы можна набыць за параўнальна невялікія грошы. Давайце разбірацца, як вызначыць, што вам прыйшоў час мяняць мікрахвалевую печ.

1. Вы чуеце моцныя гукі падчас гатавання

Калі ў апошні час працэс гатавання або разагрэву ежы суправаджаецца гучным гудзеннем або стукам, гэта ненармальна. Для пачатку праверце, ці на месцы паддон. Магчыма, ён знаходзіцца за межамі асновы і з'яўляецца прычынай таго, што посуд уразаецца ў сценкі мікрахвалевай печы. Далей праверце, ці не перашкаджае руху паддона тлушч на сценках ці рэшткі ежы. Магчыма, вам час правесці старанную чыстку мікрахвалевай печы.

Калі паддон рухаецца свабодна і ў межах асновы, правядзіце эксперымент: змясціце ў мікрахвалевую печ на 10 секунд кружку з вадой. Калі вы ўсё яшчэ чуеце нестандартныя шумы, гэта можа служыць прыкметай няспраўнасці магнетрона або высакавольтнага кандэнсатара. У гэтым выпадку вам варта задумацца пра куплю новай мікрахвалевай печы.

Дарэчы, у мікрахвалевых печах NeoChef паваротны столік больш устойлівы ў параўнанні са стандартнымі мікрахвалевымі печамі, паколькі мае адразу 6 апор. Гэта забяспечвае лепшую ўстойлівасць, прадухіляе разліванне вадкасці з ёмістасці, якая стаіць на краі паваротнага століка, і дазваляе гатаваць без лішніх клопатаў.

2. Вы разаграваеце абед цэлую вечнасць

Кожная мікрахвалевая печ мае розную магутнасць, а, значыць, розную хуткасць гатавання або разагрэву ежы. Але калі вы заўважылі, што стандартны час нагрэву талеркі супу ў апошні час значна павялічыўся, гэта можа казаць пра тое, што са строю пачынае выходзіць магнетрон. Каб праверыць, наколькі добра (ці не вельмі) ваша мікрахвалевая печ працуе, паспрабуйце яшчэ раз правесці эксперымент з кубкам — на гэты раз награваць кружку з вадой трэба пры максімальнай магутнасці на працягу двух хвілін. Да таго часу, калі спрацуе зумер, вада павінна быць гарачай і гатовай да заварвання гарбаты. Калі гэта не так — ваша мікрахвалевая печы знаходзіцца не ў найлепшай форме. Дарэчы, прыглядаючыся да новай мікрахвалевай печы, раім звярнуць увагу на NeoChef. Кампанія LG дае 10 гадоў гарантыі на магнетрон гэтай мікрахвалевай печы.

3. Вы адчуваеце пах дыму ці бачыце агонь

Дым, іскры або агонь — самыя дакладныя прыкметы таго, мікрахвалевая печ выйшла са строю. Калі, вядома, вы не вырашылі разагрэць у ёй ежу ў металічным посудзе. Калі нагрэў або гатаванне ежы адбываліся ў посудзе для мікрахвалевай печы, і вы выконвалі рэцэпт гатавання, то прычынамі паломкі могуць быць электрычныя кампаненты мікрахвалевай печы, што выйшлі са строю. Іх неабходна тэрмінова замяніць, а саму мікрахвалевую печ адключыць ад электрычнай сеткі.

4. Вы заўважылі, што мікрахвалевая печ перыядычна спыняецца

Можа здацца, што гэта нязначная праблема, бо мікрахвалевая печ працягвае працаваць, хай і ў такім рэжыме паў-функцыянавання. Але такое функцыянаванне мікрахвалевай печы можа быць звязана са мноствам праблем, у тым ліку і з такой значнай, як выхад са строю трансфарматара напружання. Таму замест таго, каб націскаць кнопку «дадаць 30 секунд» кожныя тры секунды, абярыце сабе новую мікрахвалевую печ.

5. Вы не можаце зачыніць дзверцы цалкам

Мікрахвалі ў печы з'яўляюцца толькі пасля таго як дзверцы цалкам зачыняецца, плюс толькі ў гэтым выпадку мы знаходзімся пад засцярогай ад электрамагнітнага выпраменьвання. Таму, калі дзверцы вашай мікрахвалевай печы зламаліся, трэснулі ці не зачыняюцца цалкам, вам прыйдзецца цалкам замяніць гэтую дэталь або выбраць новую мікрахвалевую печ.

Партнёрскі матэрыял

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930