Даслаць навіну
Знайсці
18.01.2020 / 18:48 22

Савецкі біятлонны чэмпіён Ціханаў: Нашу з сабой ікону Неўскага і партрэт Лукашэнкі

Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне Аляксандр Ціханаў распавёў пра сваё жыццё ў Беларусі, а таксама паказаў фота з іконай і партрэтам Аляксандра Лукашэнкі, адказваючы на ​​пытанне аб магчымай інтэграцыі Расіі і Беларусі.

Павялічыць

«Калісьці ў мяне былі праблемы з Расіяй. Гэта было чыстае беззаконне абсалютна. Мне прыйшлося 9,5 гадоў пражыць у Еўропе: у Аўстрыі, у Чэхіі. У рэшце рэшт я вось ужо 6 ці 7 гадоў як пераехаў з Масквы сюды. І я вельмі задаволены. Мне часта задаюць пытанне: «Вось чаму ты пераехаў? Што цябе вабіць у Беларусі?». Я адказваю проста, што ў мяне сёння ў Беларусі і ААЭ, і Канарскія выспы — усё ёсць у Беларусі. Проста трэба любіць гэтую зямлю. А самае вялікае багацце Беларусі — гэта народ. Народ, які, напэўна, пацярпеў больш за ўсіх. Любая вайна пачыналася адсюль туды і назад. Усё ішло праз Беларусь.

Вось я заўсёды з сабой нашу абраз Аляксандра Неўскага. Разварочваю зваротным бокам і там у мяне фатаграфія. Я вельмі даўно нашу фотаздымак Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і не хаваю гэтага, як бы хто гэта ні разумеў. І малітва госпада заўсёды са мной.

Мне цяпер часта задаюць пытанне, што тычыцца інтэграцыі Беларусі і Расіі. Мне пытаюцца за я ці супраць. Я адказваю, што як вырашыць народ. Вось у Расіі народ ніхто не пытае. Асабіста я пакінуў бы Беларусь Беларуссю», — сказаў Ціханаў у эфіры тэлеканала «Белсат».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

by.tribuna.com

2
Уэслі / адказаць
19.01.2020 / 08:41
А таблеткі галаперыдолу чаму не носіш з сабой? Тое, што ікону Неўскпга і партржт Лукпшэнкі указвае на хвароу мазгоў!
1
Walkman / адказаць
19.01.2020 / 12:24
Хворы персанаж з запаленым ушчэнт глуздам.
1
NavuchencaBK / адказаць
19.01.2020 / 13:08
0.5,
МАРЫМАН!
Глядзіце першакрыніцу.

А ўзыходзіць да перакладу: марскі чалавек, чалавек мора.
Што ў сваю чаргу праз лацінскую да санскрыту вядзе да вызначэньня сьмерці - корань мор
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30