Даслаць навіну
Знайсці
17.01.2020 / 16:46 13

У НАК у Віктара Лукашэнкі з’явілася маладая генеральная сакратарка ФОТА

30-гадовая Паліна Галавіна стала генеральным сакратаром Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Павялічыць выяву

Фота з vk.com.

Пасяджэнне выканкама НАКа праходзіла пад кіраўніцтвам першага віцэ-прэзідэнта арганізацыі Віктара Лукашэнкі. Прысутнічаў на выканкаме і міністр спорту Сяргей Кавальчук.

Кандыдатуру Галавіной прапанаваў кіраўнік НАК Аляксандр Лукашэнка. У такіх умовах яна была безальтэрнатыўна падтрыманая.

У абавязкі генсака НАК уваходзіць узаемадзеянне з Міжнародным алімпійскім камітэтам, міжнароднымі спартыўнымі федэрацыямі. Фактычна, гэта такі сабе «міністр замежных спраў» пры НАК.

Хто ж такая Паліна Галавіна? Яна нарадзілася ў верасні 1989 года ў Мінску, вучылася ў школе №45 ва Уруччы. Яе дзявочае прозвішча Ігнаценка. Потым вучылася на «Міжкультурнай камунікацыі» ў Лінгвістычным універсітэце, скончыла ВНУ ў 2012 годзе.

Працавала прэс-сакратаром Беларускай федэрацыі ветразевага спорту.

Павялічыць выяву

Іван і Паліна Галавіны. Фота vk.com.

Паліна замужам з Іванам Галавіным, ён расіянін, родам з Тулы. Дзеля кахання Іван пераехаў з Расіі ў Беларусь. Раней Іван захапляўся рок-музыкай, граў у аматарскім гурце. На сёння Галавін працуе старшым майстрам на «Мінсккамунцепласеткі».

Што тычыцца Паліны, то сярод сваіх цікавасцяў яна называе коней, маляванне і мовы. Любімай музыкай — метал.

Пра сябе ў сацыяльных сетках яна піша наступнае: «Avateina [яе нік у інтэрнэце] — дзяўчына, якая марыць не забыць мару, не здрадзіць сабе і не быць паглынутай штодзённасцю».

Яе папярэднік на пасадзе — 65-гадовы ўраджэнец расійскага Улан-Удэ Георгій Катулін. Ён быў генсакам НАК у перыяд 2005—2015 і 2017—2020 гадоў. Да гэтага працаваў у федэрацыі бодзібілдынгу і фітнэсу.

ЗП

18
Павел Ас / адказаць
18.01.2020 / 11:08
Звонку выклікае сімпатыю, нават муж з РФ.
14
miserecordia / адказаць
18.01.2020 / 11:56
no name,Дорогой мой молодой глупый человек, 40 это не 80 ,попробуйте еще доживите до 40 ка,пути господни неисповедимы,неизвестно еще какой вы трубоход, с вами со свечкой никто не стоял,ставьте свечку!!!
0
Пануры / адказаць
20.01.2020 / 12:45
Ну проста блiскучая спартсмэнка. Спартыуны век даволi кароткi, можна было знайсцi прыгажуню i сярод заслужаных майстроу спорта
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29