Даслаць навіну
Знайсці
18.01.2020 / 18:34 5

Беларускамоўны міліцыянт Мамайка, які стаў дэпутатам, расказаў пра сябе — інтэрв'ю

У мінулым парламенце ад Стоўбцаў была беларускамоўная Алена Анісім, у гэтым — Іван Мамайка, начальнік раённай міліцыі, але таксама беларускамоўны. «Наша Ніва» вырашыла пазнаёміцца бліжэй з новым дэпутатам.

Павялічыць выяву

Родам з агурковага краю, гісторык па адукацыі

45-гадовы Іван Мамайка родам са Столінскага раёна, з вёскі Велямічы пад Давыд-Гарадком. Са шмадзетнай сям’і — мае яшчэ сястру і трох братоў. Бацькі — звычайныя сяляне, працавалі ў калгасе. І вырошчвалі кветкі на продаж — да ста відаў.

«Раней амаль кожная сям’я ў Давыд-Гарадку гэтым займалася. Вырошчвалі насенне і ім гандлявалі па ўсім абшары Савецкага Саюзу. Напрыклад, бацька ездзіў прадаваць у Татарстан. А агуркі з’явіліся ўжо ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў. Яны добра растуць там, бо землі адпаведныя. На Стаўбцоўшчыне, напрыклад, браты, якія маюць зямельныя надзелы, спрабавалі агуркі вырошчваць — не атрымліваецца», — расказвае Іван Мамайка.

Цяпер Столінскі край вядомы не толькі агурковымі плантацыямі, але і прыгодамі залатой моладзі. Дэпутат кажа, што ў яго юнацтве такое не віталася. «На ўсю вёску быў адзін чалавек, які мог гэтак пакуціць, і на яго паказвалі пальцам».

У Стоўбцы ўся сям’я перабралася больш за 20 год таму. Аднаго з братоў Івана запрасілі туды на працу, а за ім і астатнія сваякі пераехалі. Сястра загадвае амбулаторыяй, два браты-блізняты працуюць настаўнікамі, малодшы брат — следчым.

Сам Іван збіраўся быць гісторыкам. Скончыў гістфак Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яму як выдатніку прапаноўвалі далей працягваць навучанне, запрашалі працаваць у выканкам у камітэт па справах моладзі.

«Але браты мяне ўсё павучалі: «Што гэта за мужчына, які не адслужыў ва ўзброеных сілах?» Прыгледзелі месца, дзе, па іх меркаванні, будзе добра служыць. Але ў ваенкамаце мяне запрасілі на працу ў міліцыю. Спачатку думаў, што часова, а ў выніку 23 гады адслужыў там», — дзеліцца палкоўнік.

Павялічыць выяву

Шмат год ён працаваў у аддзеле па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Добра запомніў адну з першых спраў, якая адбылася годзе ў 2002-м. У Стоўбцах банкруціўся малаказавод, хоць за савецкім часам туды ўкладваліся някепскія сродкі. Калі Мамайка пачаў вывучаць пытанне, выявілася цікавая схема.

Дырэктарам на заводзе працаваў яго зямляк, які прыехаў з Давыд-Гарадку. Ён запрашаў да сябе работнікаў з таго раёна, і яны рамантавалі пабудовы. Разлік атрымлівалі прадукцыяй, але, паводле дакументаў, на іх выпісваліся буйныя грошы. Такім чынам дырэктар скраў больш за 30 тысяч даляраў. Быў упэўнены, што землякі яго не выдадуць.

Пяць год Мамайка таксама адпрацаваў начальнікам крымінальнай міліцыі.

«А вам не падаецца, што цяпер рэпутацыя органаў і давер да іх упалі?» — пытанне яму.

«Буду казаць за свой раён. Я быў прыхільнікам таго, каб у міліцыі працавалі людзі, якія маюць дачыненне да гэтага раёна. Не лічу, што гэта дрэнна, наадварот — спрыяе таму, каб супрацоўнік вёў сябе па законе. На Стаўбцоўшчыне да міліцыі ў цэлым ставяцца з павагай, бо разумеюць, што мы выконваем сваю справу», — лічыць Іван Мамайка.

Вучыўся ў беларускамоўнай школе, чытае класікаў

Родную мову дэпутат добра ведае — вучыўся ў беларускамоўнай школе.

«Усе прадметы выкладаліся па-беларуску — і матэматыка, і фізіка, і хімія, і астраномія. Гэта, канечне, свой адбітак накладала. Ёсць таксама шэраг нашых пісьменнікаў, якія мне вельмі падабаюцца і дазваляюць мову не забыць. У дзяцінстве гэта былі Янка Маўр, Уладзімір Шыцік. Канечне ж, Уладзімір Караткевіч.

На Стаўбцоўшчыне вельмі паважаюць Якуба Коласа — нават на неафіцыйных сустрэчах яго цытуюць у тостах».

Павялічыць выяву

Са сваёй папярэдніцай Аленай Анісім Іван Мамайка, натуральна, знаёмы.

«Калі яна першы раз да мяне наведалася, была вельмі здзіўлена, калі я пачаў размаўляць на беларускай мове — начальнік міліцыі, гэтак далей», — усміхаецца ён.

«Гэта не вельмі добра для грамадства, калі лічаць ужыванне роднай мовы нейкім дзівам, — мяркуе дэпутат. — Хоць моўнае пытанне больш залежыць ад саміх людзей».

Кажа, што было б добра ўвесці больш гадзін беларускай мовы ў навучальныя ўстановы.

Жонка засталася ў Стоўбцах, сын вучыцца ў Мінску

Мамайка жанаты. Сын Мікіта вучыцца ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце на факультэце права.

Сам дэпутат зараз жыве ў Мінску

«Усім іншагароднім дэпутатам даецца дзяржаўная арэндная жылая плошча. Не за такія малыя грошы — 250-300 рублёў каштуе толькі арэнда. Да таго ж трэба камунальныя плаціць».

Сын пакуль жыве ў інтэрнаце. «Калі б са мной вучылася столькі дзяўчат, я б таксама, напэўна, не захацеў пераязджаць», — жартуе бацька.

Жонка Надзея засталася на Стаўбцоўшчыне — працуе там бухгалтарам.

«З улікам таго, што не так далёка, кожны тыдзень на выходныя спрабую ездзіць дадому. Акрамя гэтага, ёсць яшчэ і праца ў выбарчай акрузе», — расказвае Іван Мамайка.

Сярод пытанняў, якія ён хоча вырашыць, — пабудова новай паліклінікі ў Нясвіжы і школы ў Стоўбцах. А яшчэ, кажа, будзе выступаць за прыняцце закону супраць сямейнага гвалту.

«У гэтым годзе наўрад ці гэтае пытанне будзе разглядацца, а ў наступным, думаю, падымем.

Павялічыць выяву

На Захадзе на фізічны гвалт паліцыя рэагуе жорстка. А ў нас пацярпелая асоба абавязкова мусіць напісаць заяву. Калі яе няма, то супрацоўнікі міліцыі не маюць магчымасці распачынаць ніякія дзеянні. Лічу, у гэтым накірунку трэба падыходзіць больш жорстка. Калі ты распусціў рукі — адказвай, нягледзячы на тое, існуе заява ці не. Бо потым будзе наступны крок, асабліва калі гэта звязана са злоўжываннем спіртнымі напоямі», — выказаўся дэпутат.

Наталля Лубнеўская, фота Надзеі Бужан

0
даведка / адказаць
19.01.2020 / 01:15
Всем иногородним депутатам дается государственная арендная жилая площадь. Не за такие малые деньги — 250-300 рублей стоит только аренда...

Только забыл сказать, что этим депутатам выплачивается компенсация из бюджета отдельной строкой в расчётнике.
3
Элтон Макс / адказаць
19.01.2020 / 10:03
Не верю. Желтуха какая то а не статья.
0
Алесь Белы / адказаць
20.01.2020 / 15:03
як вы лёгка забывацеся што гэтых т.зв. дэпутатаў не абралі а прызначылі. і тым самым здраджваеце нашым інтарэсам і ідэалам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29