Даслаць навіну
Знайсці
17.01.2020 / 15:09 10

МАЗ заняў выніковае трэцяе месца на ралі «Дакар»

Павялічыць выяву

Капотны МАЗ пад кіраваннем Сяргея Вязовіча стаў трэцім па выніках ралі-рэйду «Дакар-2020». Другі раз у гісторыі беларускі экіпаж аказваецца на п'едэстале самага прэстыжнага аўтамарафона ў свеце, паведамляе прэс-служба ААТ «МАЗ».

Для капотніка гонка стала дэбютам на «Дакары», што праходзіў у пясках Саудаўскай Аравіі. Беларусы ірванулі наперад з першых кіламетраў: занялі другое месца на пачатковым этапе і ішлі лідарамі два наступныя заезды. Пасля гэтага ініцыятыва перайшла да расійскіх экіпажаў, якія «адваявалі» першыя два месцы і паступова павялічылі адрыў.

У выніку МАЗ Сяргея Вязовіча апынуўся на п'едэстале з ганаровай бронзай. Пераможцам марафону стаў расіянін Андрэй Каргін, на другім месцы — яго партнёр па камандзе Антон Шыбалаў. Да найлепшага выніку беларусам не хапіла каля 2 гадзін. За трэцяе месца членам экіпажа таксама належаць «Залатыя бедуіны» - легендарныя статуэткі для пераможцаў і прызёраў «Дакара».

Самым паспяховым для беларусаў стаў «Дакар 2018». Тады Сяргей Вязовіч заваяваў срэбра прэстыжнага ралі-рэйду. У тым жа годзе ён прыйшоў першым на Turkmen Desert Race. А прыкладна праз год стаў чэмпіёнам Morocco Desert Challenge.

Удзел у «Дакары», акрамя спартыўных мэтаў, пераследаваў і іншыя задачы. Многія канструктарскія ноу-хау прайшлі выпрабаванне ў «баявых» умовах, што дасць магчымасць удасканаліць і серыйную вытворчасць грузавікоў. Паспяховыя выступленні таксама спрыяльна адбіваюцца на іміджы МАЗ ва ўсім свеце.

NN.by

0
Элтон Макс / адказаць
18.01.2020 / 01:29
Интересно сколько такая гонка(реклама) обходится бюджету маза.
2
Жвір / адказаць
18.01.2020 / 07:12
Видимо, попал камень <--------- Ды не, проста канкурэнты з КАМАЗа падмітусіліся,..магчыма яшчэ на заводзе...
3
HENRIK KWINTA / адказаць
18.01.2020 / 13:44
Каб гэта быу МАЗ з канвеера то былоб вельми дастойна,а если у им з беларускага тольки шыльда и то ци зробленая у Беларуси,то не вельми добра. Па водгуках людзей якия на их працуюць МАЗы-поуны адстой.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29