Даслаць навіну
Знайсці
17.01.2020 / 14:12 3

Прыпынены выпуск карты вучня для школьнікаў. Чаму і калі ён адновіцца

Павялічыць выяву

Фота Дар'і Буракінай

Беларусбанк прыпыніў выпуск спецыяльнай карткі для школьнікаў — карты навучэнца. Finance.tut.by выясніў, чаму гэта адбылося і калі іх выпуск адновіцца.

Карта навучэнца з'явілася ў прадуктовай лінейцы банка некалькі гадоў таму. Яна сумяшчае функцыянал адначасова аплатнай карткі, пропуску ў школу, праязнога, білета чытача. Адпаведна, без карты навучэнца з усім гэтым могуць узнікнуць складанасці. Бацькі школьнікаў тлумачаць, што з гэтай картай праезд у транспарце бясплатны, але калі яе няма, трэба аформіць у школе адмысловую даведку. А каб патрапіць у школу без карты навучэнца, прыходзіцца заходзіць у будынак разам з кімсьці (картка спрацоўвае як магнітны пропуск, які адчыняе дзверы).

Атрымліваецца, калі школьнік страціў сваю карту ці ў яе скончыўся тэрмін дзеяння, аформіць новую ён цяпер не зможа.

У Беларусбанку тлумачаць, што справа не ў прыпыненні і аднаўленні эмісіі БелКарт, а ў тым, што цяпер улады працуюць над дакументам, які будзе рэгламентаваць працу такіх шматфункцыянальных картак для школьнікаў і студэнтаў.

— Зараз Саветам міністраў і Нацыянальным банкам пры ўдзеле Міністэрства адукацыі распрацоўваецца прававы акт, у якім будуць вызначаны асноўныя патрабаванні да шматфункцыянальных электронных білетаў (дакументаў) сістэмы адукацыі з функцыяналам карткі, у тым ліку статус Карты навучэнца, што дасць магчымасць банку працягнуць эмісію гэтага прадукту, — каментуюць у прэс-службе Беларусбанка.

Пытанні доступу да сацыяльных і адукацыйных сэрвісаў у банку пакуль прапануюць вырашаць «на тэрыторыі ўстановы адукацыі».

— Інфармаванне кліентаў аб канкрэтнай даце аднаўлення выпуску карт навучэнца будзе ажыццёўлена праз афіцыйныя інфармацыйныя рэсурсы банка, — дадаюць у прэс-службе.

У кантакт-цэнтры Беларусбанка паведамілі, што меркавана выпуск карт навучэнца адновіцца ў сакавіку 2020 года.

NN.by

0
Мікола / адказаць
17.01.2020 / 14:41
чыноўнікі пры Карпенку спачатку дзелаюць, потым думаюць...
2
LitvinM / адказаць
17.01.2020 / 16:17
А што там з ID картамі для беларсаў? Як з той мадэрнізацыяй НПЗ?
0
вусцішны троль / адказаць
18.01.2020 / 11:42
НН, капайце глыбей гэтую тэму! Зараз у Беларусі пераходзяць на выкарыстанне тэхналогій і чыпаў расейскай плацежнай сістэмы “Мір”. Вось пад гэта і падганяюць прававую базу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29