Даслаць навіну
Знайсці
17.01.2020 / 11:53 7

МУС: Мы ў рэжыме рэальнага часу бачым IP-адрасы тых, хто цікавіцца дзіцячым порна

Павялічыць

У Беларусі для выяўлення гандляроў наркотыкамі і патэнцыйных педафілаў створана падраздзяленне інтэрнэт-разведкі. Яно карыстаецца праграмай, якая ў рэжыме рэальным часе адсочвае інтэрнэт-адрасы тых, хто цікавіцца дзіцячым порна. Пра гэта каналу АНТ распавёў начальнік Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Генадзь Казакевіч, піша Tut.by,

Па словах Генадзя Казакевіча, у інтэрнэце зламыснікі на ўмовах ананімнасці, з ужываннем TOR-браўзэраў і спецыяльных праграм, здаюцца нябачнымі. Але толькі на першы погляд.

— Але мы таксама мяняемся — і стварылі падраздзяленне інтэрнэт-разведкі, якое дастаткова эфектыўна выяўляе і гандляроў наркотыкамі, і патэнцыйных педафілаў. Не буду хаваць: у нас ёсць спецыяльная праграма, якая ў рэжыме рэальнага часу дазваляе бачыць IP-адрасы людзей, якія цікавяцца, напрыклад, дзіцячым порна. І паверце, у гэтым плане маштабы заражанасці рэспублікі досыць сур'ёзныя.

Суразмоўца згадаў, што ў мінулым годзе 487 дзяцей пацярпелі ад дзеянняў педафілаў. А наогул, як паведамлялася раней, за апошнія 6 гадоў колькасць выяўлення і спынення злачынстваў, звязаных з сэксуальным гвалтам над дзецьмі, вырасла ў 22 разы, а колькасць педафілаў - у 7 разоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

4
Элтон Макс / адказаць
17.01.2020 / 14:25
Хотелось бы верить
2
Трактарыст-максімаліст / адказаць
17.01.2020 / 14:30
у нас ёсць спецыяльная праграма, якая ў рэжыме рэальнага часу дазваляе бачыць IP-адрасы людзей, якія цікавяцца, напрыклад, дзіцячым порна.
Такое магчыма толькі пры наяўнасці на кампутары праграмы-шпіёна. Магчыма, пад выглядам дадатка ад Белтэлекама. Які кейлогер, які запісвае вашыя дзеянні на клавіатуры і перадае гаспадару.  І як бачым, тая праграма-шпіён адсочвае ўсё, бо дзіцячае порна ён прывёў як прыклад. За такое трэба прыцягваць да адказнасці за ўмяшальніцтва ў асабістае жыццё. Гэта парушэнне з боку дзяржавы ўсіх правоў, законаў і Канстытуцыі.
0
вусцішны троль / адказаць
17.01.2020 / 23:10
Бо большасць такіх запытаў ідзе менавіта з іх ведамстваў ;)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30