Знайсці
17.01.2020 / 11:122РусŁacБел

У Аўстраліі другі дзень ідуць дажджы

Martin Von Stoll

У пятніцу, 17 студзеня, у Аўстраліі другі дзень запар ідуць дажджы, якія дапамагаюць тушыць пажары, паведамляе AFP.

Пра моцны дождж паведамляецца на ўсходзе Аўстраліі.

«Вільготнае надвор'е на гэтым тыдні дало значны штуршок барацьбе з беспрэцэдэнтнымі пажарамі, выкліканымі змяненнем клімату і засухай … У некаторых раёнах, блізкіх да гарачых кропак, назіраліся наймацнейшыя залевы за апошнія дзесяць гадоў», - гаворыцца ў паведамленні.

Аднак адзначаецца, што ў Новым Паўднёвым Уэльсе па-ранейшаму застаецца 30 некіраваных пажараў, якія не змяніліся з папярэдняга дня. Дзясяткі іншых пажараў таксама па-ранейшаму лютуюць на поўдні Вікторыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930