Даслаць навіну
Знайсці
28.01.2020 / 07:02 4

1 лютага — вандроўка па мясцінах Агінскага і Тызенгаўза з Сяргеем Харэўскім

Мінск — Будслаў — Лучай — Паставы — Камаі — Мінск.

Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» запрашае ў першую ў гэтым годзе вандроўку.

Павялічыць выяву

1 лютага мы наведаем вёскі Лучай і Камаі ды гарадкі Будслаў і Паставы на паўночным захадзе Беларусі з неверагодна прыгожымі храмамі.

У Будславе мы наведаем Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — найзнакаміты і неверагодна прыгожы храм. Пабудаваны ён быў ордэнам бернардзінцаў у другой палове XVIII стагоддзя. Там таксама знаходзіцца найкаштоўнейшая каталіцкая рэліквія нашай краіны — абраз Найсвяцейшай Панны Марыі. 

У Лучаі пабачым збудаваны Агінскімі — сям'ёй знакамітага кампазітара Міхаіл Клеафаса Агінскага і гетмана ВКЛ Міхала Казіміра Агінскага — касцёл Святога Тадэвуша.

У Паставах наведаем касцёл Святога Антонія Падуанскага, Свята-Мікалаеўскую царкву, рынкавую плошчу і палац Тызенгаўза — родавае гняздо Антонія Тызенгаўза, знакавага палітычнага дзеяча і рэфарматара ВКЛ. 

У вёсцы Камаі нас чакае касцёл Яна Хрысціцеля з яго знакамітым крыжом выразаным з валуна. Там будзе цудоўная магчымасць паслухаць арганную музыку (па папярэдняй дамоўленнасці).

Пра ўсе гэтыя скарбы сакральнага дойлідства (і не толькі пра іх!) удзельнікам экскурсіі распавядзе вядомы экскурсавод Павел Каралёў, а нашым суразмоўцам у гэтым падарожжы будзе адзін вельмі асаблівы госць, суаўтар альбому «Беларусь. Храм і краявід» Сяргей Харэўскі, вядомы гісторык архітэктуры, мастацтвазнаўца і культуролаг.

Цана: 50 рублёў (абед па жаданні, аплочваецца дадаткова). Больш інфармацыі пра вандроўку тут.

Запісывайцеся, не губляйце часу!

Пра іншыя вандроўкі чытайце на сайце (цісніце на «Туры»).

Тэлефануйце:

+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram; +375 29 835-70-09. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.

Шукайце нас у сацсетках:

Facebook
VK 
Instagram 
Telegram 

або завітвайце:

Мінск, вуліца Маркса, 40-40.

Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».

ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713

0
Граф Янот / адказаць
17.01.2020 / 13:12
Аксель, ссылки на социальные сети внизу на главной странице сайта.
0
Граф Янот / адказаць
17.01.2020 / 13:20
Аксель, ссылки на социальные сети можно найти внизу главной страницы сайта.
1
кінік / адказаць
17.01.2020 / 17:09
От жа ж пашчасьціць, хто яшчэ ня чуў Харэўскага! Злагодзіць сэрца хоць каго, хто мае сантымэнт да айчыннай культурнай традыцыі. Чараўнік, што словамі простымі ды высокімі лекуе нацыянальную душу! Найшчасьлівых гадзінаў разам з панам Харэўскім!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29