Знайсці
17.01.2020 / 09:171РусŁacБел

Насельніцтва Кітая перавысіла 1,4 мільярда чалавек

pixabay.com

Насельніцтва Кітая без уліку спецыяльных адміністрацыйных раёнаў Ганконг, Макао і Тайваня да канца 2019 года павялічылася на 4,67 мільёна чалавек, перавысіўшы 1,4 мільярда, паведамляе ria.ru са спасылкай на дзяржаўнае статыстычнае бюро КНР.

У 2019 годзе ў краіне было зарэгістравана 14,65 мільёна нованароджаных, а каэфіцыент нараджальнасці склаў 10,48 на тысячу чалавек. За гэты ж год у Кітаі памерлі 9,98 мільёна чалавек, а каэфіцыент смяротнасці склаў 7,14 на тысячу. Натуральны прырост насельніцтва склаў 3,34 на тысячу чалавек.

Колькасць мужчынскага насельніцтва склала 715,27 мільёна, жаночага - 684,78 мільёна чалавек. Агульная колькасць жыхароў дасягнула 1 мільярда 400 мільёнаў 50 тысяч чалавек.

Агульная колькасць працаздольнага насельніцтва ва ўзросце ад 16 да 59 гадоў скарацілася да 896,4 з 897,29 мільёна чалавек

У Індыі жыве 1 млрд 372 мільёны чалавек, у ЗША — 331 млн, у Інданезіі - 267 млн, у Пакістане — 216 млн.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера