Знайсці
16.01.2020 / 20:34РусŁacБел

Латвія запатрабавала ад Расіі не перакручваць гісторыю Другой сусветнай

Падрыхтаваная аб'яднаннем партый «Новае Адзінства» заява латвійскага сейма ўтрымлівае заклік да міжнароднай супольнасці звярнуць увагу і крытычна ацаніць намаганні расійскіх чыноўнікаў па перапісванні гісторыі Другой сусветнай вайны і апраўданні акупацыі і анексіі Латвіі.

У дакуменце падкрэсліваецца, што, змяншчаючы ролю пакта Молатава-Рыбентропа ў развязванні Другой сусветнай вайны і адмаўляючы факт акупацыі і анексіі, расійскія службовыя асобы выступаюць супраць канстытуцыйных асноў Латвіі і ўводзяць міжнародную супольнасць у зман адносна ролі Савецкага Саюза ў развязванні Другой сусветнай вайны.

У заяве адзначаецца, што 8 мая будзе адзначацца 75-годдзе з дня заканчэння Другой сусветнай вайны, якая завяршылася капітуляцыяй нацыянал-сацыялістычнай Германіі і ліквідацыяй аднаго з самых жорсткіх таталітарных рэжымаў. Аднак, у адрозненне ад краін Заходняй Еўропы, заканчэнне вайны не прывяло да вызвалення Латвіі і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Латвія была паўторна акупавана ўжо іншым таталітарным рэжымам — Савецкім Саюзам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930