Знайсці
16.01.2020 / 19:423РусŁacБел

У Віцебску асудзілі яшчэ двух актывістаў за акцыю 29 снежня

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску пакараў 16 студзеня яшчэ двух удзельнікаў пікету, які адбыўся ў Віцебску 29 сьнежня 2019 году. Натальля Трошчанка аштрафаваная на 648 рублёў, Юры Мазкоў — на 594 рублі. Нагадаем, днём раней суд аштрафаваў на 25 базавых велічынь Алега Паўлава, паведамляе Віцебская вясна.

Пікетоўцы выступалі за незалежнасьць Беларусі, але суд працягвае лічыць, што яны парушалі заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП).

Суды над удзельнікамі акцыі 29 сьнежня працягнуцца. 17 студзеня ў судзе Чыгуначнага раёну будуць разглядацца адміністрацыйныя справы яшчэ двух пікетоўцаў — Уладзімера Кійко (10.00) і Міколы Качурца (12.00).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера