Знайсці
16.01.2020 / 18:09РусŁacБел

Стаў вядомы спіс беларускіх футбалістаў, датычных да дамоўных матчаў. Ёсць і гульцы зборнай

Футбольная федэрацыя апублікавала вынікі пасяджэння Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях па справе аб дамоўных матчах. Стаў вядомы спіс футбалістаў, якія маюць дачыненне да дамоўных матчаў. Сярод іх ёсць і экс-гульцы зборнай — Віталь Ланько і Аляксей Сучкоў.

Валерый Бяляўскі і Аляксей Сучкоў былі пажыццёва адхіленыя ад беларускага футбола.

Ігар Лісіца, Вячаслаў Голік, Дзяніс Лебедзеў, Аляксандр Юдзіцкі адхіленыя на тры гады; Аляксандр Пракапенка дыскваліфікаваны на два гады; Дзмітрый Харытонаў, Андрэй Штыгель, Арцём Цяплоў, Ігар Халадкоў, Анатоль Жукаў, Сяргей Цвяцінскі, Яўген Шыдлоўскі, Сяргей Лявіцкі і Артур Бомбель адхіленыя на адзін год.

Акрамя таго, спартсмены атрымалі грашовыя штрафы ад 2700 да 13500 рублёў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера