Даслаць навіну
Знайсці
16.01.2020 / 16:03

18-ы горад. Курсы «Мова Нанова» распачаліся цяпер і ў Нясвіжы

15 студзеня адбыліся першыя заняткі, на якія прыйшло каля 50 чалавек.

Дзяніс Каўшар, выкладчык курсаў, расказаў «Нашай Ніве», што гэта другая спроба пачаць курсы «Мова Нанова» ў Нясвіжы.

«Першы раз адбылося толькі пару заняткаў. Але ідэя курсаў лунала ў паветры ўвесь гэты час. І вось, напэўна, так склаўся лёс. Глеб Лабадзенка, заснавальнік курсаў, сябруе з пробашчам нашага касцёла Божага Цела ксяндзом Пётрам Шарко. Я працую арганістам у касцёле, ксёндз Пётр прапанаваў мне ўзначаліць курсы, я падумаў, што, калі будзе каманда, то цалкам гатовы да гэтага», — распавядае Дзяніс Каўшар.

Каманда знайшлася. На дапамогу Дзянісу прыйшоў інжынер па газавым абсталяванні Міхась Асмыковіч і Наталля Язвінская — маладая маці ў дэкрэце.

Тэмай першых заняткаў стала тэма «Радзівілы». Па традыцыі, першыя заняткі правялі заснавальнікі і выкладчыкі мінскіх курсаў Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская. Першым музычным госцем нясвіжскіх курсаў стаў Андрусь Такінданг.

Курсы «Мова Нанова Нясвіж» будуць праходзіць кожную сераду ў плябаніі (Міцкевіча, 5). Пачатак курсаў а 18 гадзіне.

Нясвіж стаў 18-м горадам Беларусі, дзе адчыніліся курсы «Мова Нанова».

Наталля Тур

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31