Знайсці
16.01.2020 / 09:153РусŁacБел

У Мазыры двое тынейджараў скралі ровары. Але яны і не падазравалі, што паўсюль відэакамеры ВІДЭА

Здарэнне адбылося 12 студзеня ў Мазыры. У міліцыю звярнуўся мясцовы жыхар: у шматпавярховым доме па бульвары Юнацтва ў яго скралі два горныя ровары «Стэлс». Ён распавёў, што ровары зніклі з абароненага тамбура, які гаспадары забыліся зачыніць. Ды і ровары яны ніколі не прышпільвалі, паведамляе абласная міліцыя.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку адразу ж вывучылі запісы з камер відэаназірання, ўнутры і звонку пад'езда. Стала зразумела, што ровары выкацілі пасля 23-х гадзінаў 12 студзеня двое маладых людзей. Яны прайшлі за жыхарамі дома, калі тыя заходзілі ў пад'езд, прытрымалі дзверы, абсталяваныя дамафонам. Пракрасціся ўнутр ім не склала праблем.

Супрацоўнікі Інспекцыі па справах непаўналетніх па відэа апазналі аднаго з выкрадальнікаў. 16-гадовы хлопец пражываў недалёка ад гэтага дома і трапляў у поле зроку інспектараў. Бацькі патлумачыць, дзе іх сын, не змаглі. Сам жа хлопец пасля званка ўчастковага сваё месцазнаходжанне не назваў, але абяцаў, па магчымасці, у райаддзел міліцыі прыбыць.

Чакаць гэтага не сталі. У той жа дзень міліцыянты затрымалі падлетка і яго 16-гадовага сябра на Прымаставой плошчы раённага цэнтра. Маладыя людзі каталіся на тых самых роварах.

З іх тлумачэнняў стала зразумела, што да гэтага яны паспелі абследаваць яшчэ некалькі пад'ездаў у іншых дамах, але рэалізаваць задуманае ўдалося толькі ў гэтым.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930