Знайсці
16.01.2020 / 07:56РусŁacБел

Украінскія СМІ апублікавалі «скандальную праслухоўку» Кабміна

Украінскія СМІ распаўсюдзілі аўдыязапісы нібыта закрытай нарады прэм'ер-міністра краіны Аляксея Ганчарука з прадстаўнікамі кабінета міністраў і кіраўніцтвам Нацбанка, дзе ён назваў сябе і кіраўніка дзяржавы «прафанамі» ў эканоміцы, аднак ва ўрадзе краіны не каментуюць гэтую інфармацыю, піша tass.ru.

«Прэс-служба Кабінета міністраў не мае інфармацыі аб сапраўднасці ніводнага аўдыя- або відэазапісу, якія пашыраюцца ў інтэрнэце», — паведаміла ў сераду ўвечары прэс-служба ўкраінскага ўрада.

Напярэдадні на створаным у сераду YouTube-канале пад назвай «Як падмануць прэзідэнта» былі апублікаваныя аўдыяролікі, на якіх нібыта запісаныя фрагменты нефармальнай нарады Ганчарука 16 снежня 2019 года перад сустрэчай з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Голас на аўдыязапісе, які прыпісваецца Ганчаруку, просіць суразмоўцаў дапамагчы яму растлумачыць кіраўніку дзяржавы, чаму ўмацоўваецца грыўна і як гэта можа адбіцца на дзяржаўным бюджэце. У сваю чаргу нібыта Ганчарук на запісе прызнае, што ён сам — «прафан» у эканоміцы і што ў прэзідэнта «вельмі прымітыўнае разуменне эканамічных працэсаў».

У другім запісе, акрамя ўжо згаданых асоб, нібыта таксама гучаць рэплікі кіраўніка Мінэканомікі Цімафея Мілаванава і намесніка кіраўніка НБУ Дзмітрыя Салагуба.

Рэакцыі на апублікаваныя запісы ні з боку афіцыйных асоб, ні з боку праваахоўных органаў пакуль не было.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930