Знайсці
15.01.2020 / 21:569РусŁacБел

ЗША і Кітай падпісалі гандлёвае пагадненне. На ўмовах Вашынгтона

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і віцэ-прэм'ер Дзяржсавета Кітая Лю Хэ падчас цырымоніі ў Белым доме падпісалі частковае гандлёвае пагадненне. Трамп назваў пагадненне «гістарычным», паведамляюць CNN і Fox.

Трамп у чарговы раз заявіў, што несправядлівая гандлёвая палітыка Кітая шкодзіла амерыканскім кампаніям на працягу дзесяцігоддзяў. На яго думку, пагадненне прынясе «велізарныя выгады для абедзвюх краін».

«Кітай узяў на сябе істотныя абавязацельствы ў адносінах да абароны амерыканскіх ідэй, камерцыйнай таямніцы, патэнтаў і гандлёвых марак… Кітай таксама будзе рашуча змагацца з распаўсюджваннем пірацкіх і кантрафактных тавараў, што з'яўляецца вялікай праблемай для многіх людзей у зале», — адзначыў ён.

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Хэ падчас цырымоніі зачытаў ліст ад Сі Цзіньпіна. Кіраўнік Кітая адзначыў, што заключэнне папярэдняга гандлёвага пагаднення выгадна ЗША, Кітаю і свету.

У рамках дамоўленасці ЗША адмянілі запланаванае на 15 снежня ўвядзенне 15%-ных мытаў на шэраг тавараў з Кітая на суму $160 млрд. Акрамя таго, 15%-ныя мыты на тавары кітайскага імпарту коштам $120 млрд будуць зніжаны да 7,5%. Пекін у адказ паабяцаў у 2020-2021 гадах павялічыць на $200 млрд імпарт тавараў і паслуг з ЗША. Гэта дапаможа скараціць дэфіцыт гандлёвага балансу ЗША з КНР, які дасягнуў піку ў $420 мільярдаў у 2018 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930