Даслаць навіну
Знайсці
15.01.2020 / 20:34 6

Літоўская Klaipedos nafta гатова перавальваць нафту Беларусі

У Беларусі працягваюцца рознагалоссі з Расіяй з-за імпарту нафты, таму яна просіць у краін Балтыі і іншых краін дапамогі ў перавалцы сыравіны, і літоўская кампанія Klaipedos nafta кажа, што атрымала такую просьбу ад беларускіх кліентаў, піша Delfi.

Павялічыць выяву

DELFI / Šarūnas Mažeika.

Гэта пацвердзіў часовы дырэктар кампаніі па нафтабізнэсе Гедрус Сабаляўскас.

«Мы атрымалі запыт ад беларускіх кліентаў адносна імпарту сырой нафты праз наш тэрмінал у студзені», — сказаў Сабаляўскас. Паводле яго слоў, Klaipedos nafta гатовая перавальваць сырую нафту з судоў.

Прадстаўніца Klaipedos nafta Арынта Бракаўскайце пацвердзіла BNS, што паступіла просьба ад «Беларускай нафтавай кампаніі».

Klaipedos nafta сцвярджае, што можа перавальваць да 3 млн тон нафты. Беларусь летась імпартавала з Расіі каля 18 млн тон нафты.

Дырэктар Клайпедскага порта па маркетынгу і агульных пытаннях Артурас Друнгілас кажа, што тэарэтычна нафту для Беларусі можна было б імпартаваць і праз нафтатэрмінал, кантраляваны кампаніяй Orlen Lietuva, аднак гэтая кампанія з'яўляецца канкурэнтам беларускіх заводаў.

NN.by

2
Vic / адказаць
15.01.2020 / 23:06
Вообще-то в танкерах через Ормузский пролив проплывает больше 20% вообще всей мировой нефти. Получается весь мир как-то покупает без трубопровода "Дружба" и не жужжит. А одному цыгану всё яйца мешают.
1
шлёма / адказаць
16.01.2020 / 06:10
Скураныя крылы, когда была Венесуэла, можно было по Свопу дклать операции с нефтью. Нефть у Чавеса для Беларуси была 10 дол. за тонну. Сейчас Чавеса нет и условий тех нет. Но начинать надо и не купиться потом на дешевую нефть у России.
12
LitvinM / адказаць
16.01.2020 / 08:36
Фігня гэта ўсе на постным мазуце. 
Есьць адна галоўная праблема, якая не вырашана і не вырашаецца (як высветляецца). 
Ніхто не стане даваць нам нафту па коштах ніжей за рынкавыя + дастаўка. А менавіта гэта і есьць ГАЛОЎНАЙ праблемай. Нашы НПЗ не рэканструіраваныя, няма той глыбіні перапрацоўкі, якая б давала рэнтабельнасьць пры сусьветных коштах. Адзін вядомы чалавек увесь час УРОТ грамадзянам Беларусі і Маскве (тая праўда добра ведае ісьціну). Таму ўсе варыянты закупкі нафты ў іншых месцах зямлі, акрамя раСеі з яе коштамі БЕЗСЭНСОЎНЫ. На тым можна ставіць тлустую кропку, бо гэта размовы для даверлівых. Лукашенка мусіць прымаць тыя кошты якія прпаноўвае Крэмль без падпісаньня капіталяцыі. Так - мы страцім грошы. Але тут ужо прышоў момант - альбо бочка нафты, альбо краіна і гучныя заявы пра пацана і гаранта.
Што абярэ ў лютым/сакавіку Лукашенка - цяжка сказаць. Магчыма (вельмі магчыма) што цішком і падпіша таемны пакт з Вовай пра які мы даведаемся ўскосна напачтку, а потым і ўвачавідку ў выглядзе вайсковых баз раСеі.
Дарэчы - учорашнія падзеі падчас прамоваў Пуціна ніякай палегкі Беларусі не даюць, а хутчэй наадварот. Проста трэба нарэшце зразумець - Крэмль выразна вызначыўся з мэтай - Беларусь павінна стаць як найменш маўклівым бязлікім сатэлітам. Гэта галоўная мэта і яны яе рэалізуюць з Пуціным ці без Пуціна - не важна. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29