Даслаць навіну
Знайсці
15.01.2020 / 19:04 15

«Зрабіў будан, там і Новы год сустрэў». 21-гадовы юнак з Ліды два тыдні хаваўся ў лесе

31 снежня знік 21-гадовы Максім П. з Ліды. Хлопец пайшоў на працу, у саўгас «Лідскі», але там так і не з’явіўся.

Павялічыць выяву

Максім П.

Знайшлі яго толькі праз 13 дзён. Увесь гэты час Максім хаваўся ў лесе. «Наша Ніва» звязалася з Максімам. Ён расказаў, што проста пайшоў у лес, не ведае нават, колькі прайшоў. Пасля зрабіў сабе будан, у якім і жыў.

«Есці я купіў па дарозе: кансервы збольшага. Купіў яшчэ гарэлкі. Шампанскага не браў, але Новы год і так сустрэў нармальна. Тэлефона з сабою не было, таму надыход Новага года я вызначыў па месяцы. Выпіў гарэлкі і пайшоў спаць. Я зрабіў будан з галля. Там і начаваў», — распавёў Максім.

Максім быў апрануты ў куртку-спяцоўку з надпісам «ДРСЧ-48», чорную шапку, спартыўныя штаны і гумовыя боты. Але, кажа, не замёрз і нават не прастыў. З працы, дарэчы, яго таксама не звольнілі.

«Днямі я проста бадзяўся па лесе. Па ваду выходзіў у вёску, у калодзеж, пасля вяртаўся ў лес. Пасля мяне міліцыя знайшла, папрасілі вярнуцца дадому. Ветліва прасілі: я ж нічога такога не зрабіў».

У выніку хлопец паслухаў і прыйшоў дахаты.

Што стала прычынай яго ўцёкаў, Максім расказваць не захацеў: «Гэта дробязь, няважна». Але запэўнівае, што паўтараць прыгоды не плануе.

УШ

5
Пячкова / адказаць
17.01.2020 / 11:03
Звычайны інфантылізм. Уцячы ад праблем ці  шэрай будзёнасці. Але Новы год сустрэў арыгінальна, будзе пасля што ўспамінаць. 
1
Усяслаў / адказаць
19.01.2020 / 08:58
Я таксама люблю лес. Увогуле гэтая гісторыя натхняе, хлопец сапраўды ўнутрана свабодны :-)
0
Томас / адказаць
19.01.2020 / 12:07
Сярге, иди проспись, чучело.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29