Знайсці
15.01.2020 / 15:5135РусŁacБел

Партыя БНФ вінна за арэнду офіса некалькі тысяч даляраў. Частка памяшканняў апячатаная

Партыя БНФ страціла частку памяшканняў сядзібы на вуліцы Чарнышэўскага ў Мінску. Вялікая зала апячатаная. Намеснік старшыні партыі Аляксей Янукевіч кажа, што запазычанасць за арэнду — некалькі тысяч даляраў, піша Радыё Свабода.

Пра праблемы з аплатай арэнды за сядзібу БНФ у Менску на вуліцы Чарнышэўскага стала вядома ў канцы 2018 года. Тады ж быў арганізаваны збор сродкаў. Як стала вядома, хоць суму сабралі і значную, цалкам вырашыць праблемы з памяшканнем кіраўніцтву БНФ не ўдалося.

«Мы змаглі сабраць каля 30 тысяч рублёў, аднак гэтага, на жаль, не хапіла для аплаты ўсіх запазычанасцяў, вялікая зала сядзібы зараз апячатаная, — расказаў Аляксей Янукевіч. — Мы працягваем аплочваць арэнду часткі памяшканняў. Цяпер сканцэнтруемся на гэтым. На жаль, сабраць сродкі на тое, каб выплаціць рэшту запазычанасці, пакуль не атрымліваецца».

Па словах Аляксея Янукевіча, памер запазычанасці — некалькі тысяч даляраў. За арэнду той часткі памяшканняў, якія цяпер выкарыстоўваюцца актывістамі, партыя плаціць прыкладна 1400 рублёў у месяц.

«Мы перапланавалі памяшканні, зрабілі невялікую рэарганізацыю, — кажа Янукевіч. — Можам правесці мерапрыемства з колькасцю ўдзельнікаў прыкладна 45 чалавек. Але вялікая зала, на жаль, каля 6 месяцаў таму была апячатаная. Нам даступная толькі частка памяшканняў».

Збор сродкаў на аплату арэнды памяшкання на вуліцы Чарнышэўскага працягваецца. Пералічыць грошы можна праз сістэму АРІП.

На вуліцу Чарнышэўскага цэнтральная сядзіба БНФ пераехала ў 2012 годзе, калі гарадская адміністрацыя адмовілася працягваць дамову аб арэндзе памяшкання на вуліцы Варвашэні.

Алесь Пілецкі, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера