Знайсці
15.01.2020 / 14:4112РусŁacБел

59% беларусаў глядзіць у будучыню з песімізмам. Найгоршы паказчык ва Усходнім партнёрстве

Гэта найгоршы паказчык сярод дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у праграме ЕС «Усходняе партнёрства», піша Радыё Свабода.

Сярод 6 краін, якія ўдзельнічаюць ва Усходнім партнёрстве, з найбольшым песімізмам да станоўчых зменаў у краіне ставяцца беларусы. 59% беларусаў не верыць у пазітыўную будучыню ў Беларусі. Гэта вынікі апытаньня ў краінах Усходняга партнэрства пад эгідай ЕС.

Такое апытанне праводзіцца штогод, і паказчыкі па Беларусі мала змяняюцца. Пра гэта Свабодзе распавёў Андрэй Елісееў, аналітык арганізацыі EAST Center, кіраўнік аддзелу маніторынгу Міжнароднай стратэгічнай сеткі дзеянняў для бяспекі (iSANS).

«У апошнія тры гады па Беларусі найменшы аптымізм сярод усіх краін-удзельніц. Паказальны прыклад Арменіі, дзе быў нізкі ўзровень аптымізму адносна будучыні — 34% ў 2018 годзе. Але ў 2019 — ужо 70%, на гэта відавочна паўплывала аксамітная рэвалюцыя. У Беларусі вялікая паняверка наконт зменаў, што пацьвярджаецца і іншымі апытаннямі», — кажа Андрэй Елісееў.

У Азэрбайджане 68% вераць у пазітыўныя зьмены, ва Украіне — 45%, у Малдове — 49%.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930